Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вучань

вучань назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто вучыцца ў школе ці ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы.

    • В. сярэдняй школы.
    • В. рамеснага вучылішча.
  2. Той, хто вучыцца чаму-н. у каго-н.

    • В. шаўца.
    • В. слесара.
  3. Паслядоўнік чыйго-н. вучэння (да 2 знач.); той, хто вывучыў што-н. пад кіраўніцтвам каго-н.

    • В. славутага савецкага генетыка Вавілава.
    • Дастойны в. свайго настаўніка.

|| жаночы род: вучаніца.

|| прыметнік: вучнёўскі.

вучнёўскі

вучнёўскі прыметнік

  1. гл. вучань.

  2. пераноснае значэнне: Несамастойны, без творчай думкі.

    • В. артыкул.
вучнёўства

вучнёўства назоўнік | ніякі род

Прабыванне ў становішчы вучня (у 1 і 2 знач.).

  • Гады вучнёўства.
вучонасць

вучонасць назоўнік | жаночы род

Валоданне вялікімі ведамі; высокая адукаванасць.

  • Вызначацца сваёй вучонасцю.
вучоны

вучоны прыметнік

  1. Вывучаны, навучаны чаму-н.

    • Не вучы вучонога (прыказка).
    • В. мядзведзь (дрэсіраваны).
  2. Высокаадукаваны, які многа ведае ў галіне якой-н. навукі.

    • В. чалавек.
    • В. садовод.
  3. Які мае адносіны да навукі, навуковы.

    • Вучонае званне.
    • Вучоная ступень.
  4. назоўнік вучоны. Спецыяліст у якой-н. галіне навукі.

    • Выдатны в.
вучылішча

вучылішча назоўнік | ніякі род

Назва некаторых ніжэйшых і сярэдніх спецыяльных, а таксама некаторых вышэйшых навучальных устаноў.

  • Прафесійна-тэхнічнае в.
  • Медыцынскае в.
  • Вышэйшае тэхнічнае в.

|| прыметнік: вучылішчны.

вучыцца

вучыцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Засвойваць якія-н. веды, навыкі, звычкі.

    • В. грамаце.
    • В. майстэрству.
    • В. быць самастойным.
  2. Атрымліваць адукацыю, спецыяльнасць.

    • В. ў школе.
    • В. на настаўніка.
    • В. за слесара.

|| закончанае трыванне: вывучыцца.

|| назоўнік: вучоба і вучэнне.

  • Гады школьной вучобы або школьного вучэння.
  • Палітычная вучоба.
  • Быць на вучобе.
  • Паслаць на вучобу каго-н.
вучыць

вучыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. каго чаму і з інфінітывам: Перадаваць каму-н. якія-н. веды, навыкі, звычкі.

    • В. англійскай мове.
    • В. сына плаваць. В. гаспадарыць.
  2. пераноснае значэнне, каго чаму і з інфінітывам: Настаўляць чаму-н., пабуджаць да чаго-н.

    • В. паважаць старэйшых.
    • В. дзяцей толькі добраму.
  3. з дадан. сказам. Абгрунтоўваць, развіваць якую-н. тэорыю, думку, погляд.

    • Тэорыя вучыць, што свядомасць чалавека ёсць продукт яго грамадскага жыцця.
  4. Займаючыся, засвойваць, запамінаць.

    • В. урок.
    • В. верш.
    • В. ролю.
  5. Караць, біць (размоўнае).

    • Мала вас вучылі дубцом!

|| закончанае трыванне: вывучыць і навучыць.

|| назоўнік: вывучка.

  • Аддаць на вывучку.

|| назоўнік: навучанне.

  • Усеагульнае абавязковае навучанне.

|| назоўнік: вучэнне.

вучэбны

вучэбны прыметнік

  1. Які мае адносіны да вучобы, навучання.

    • В. год.
    • В. працэс.
    • В. дапаможнік.
    • В. патрон (у адрозненне ад баявога).
  2. Такі, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, трэніроўка для якога-н. роду службы.

    • Вучэбнае судна.
    • В. збор.
вучэнне

вучэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. вучыць і вучыцца.

  2. Сукупнасць тэарэтычных палажэнняў аб якой-н. галіне ведаў, сістэма поглядаў на што-н.

    • В. аб прыродзе.
вушак

вушак назоўнік | мужчынскі род

Бакавы брус у дзвярной асадзе.

|| прыметнік: вушачны.

вушанка

вушанка назоўнік | жаночы род

Цёплая шапка з вушамі (гл. вуха ў 3 знач.).

вушасты

вушасты прыметнік | размоўнае

З вялікімі вушамі.

  • В. кажан.

|| назоўнік: вушастасць.

вушка

вушка назоўнік | ніякі род

  1. гл. вуха.

  2. Тое, што і вуха (у 4 знач.).

    • В. звона.
    • В. бота.
  3. Дзірачка ў іголцы для ўцягвання ніткі.

    • Іголкавае в.
  4. пераважна мн. Макаронны выраб у выглядзе фігурных кавалачкаў цеста.

    • Булён з вушкамі.

|| прыметнік: вушкавы.

вушнік

вушнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Урач, спецыяліст па хваробах вуха.

вы

вы2 прыстаўка

Дзеяслоўная прыстаўка. Азначае:

  1. вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр. вывучыць, вызначыць;
  2. рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр. выбегчы;
  3. з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр. вылежацца, выспацца.
выбавіць

выбавіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Выцягнуць, дастаць тое, што засела, загрузла.

    • В. воз з гразі.
    • В. з бяды (пераноснае значэнне).
  2. Пераканаць, прымусіць выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. дзяцей з хаты на вуліцу.

|| незакончанае трыванне: выбаўляць.

выбалбатаць

выбалбатаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Расказаць пра тое, што неабходна было трымаць у сакрэце.

выбар

выбар назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. выбраць.

  2. Тое, з чаго можна выбраць.

    • Вялікі в. тавараў.
  3. Аб тым, хто выбраны, што выбрана.

  • Адобрыць чый-н. выбар.

Фразеалагізмы:

  • Без выбару — без разбору, не выбіраючы.
  • Чытаць усё без выбару.
  • На выбар — каб выбраць паводле меркавання.
  • Даць на выбар.
выбарачны

выбарачны прыметнік

Не суцэльны, частковы.

  • В. контроль.
выбарка

выбарка назоўнік | жаночы род

  1. звычайна Матэрыялы (загатоўкі, вытрымкі і пад.), падабраныя на якую-н. тэму, падборка (у 2 знач.).

    • Выбаркі з твораў пісьменнікаў.
  2. Паглыбленне, выструганае рубанкам.

    • Глыбокая в.
выбарнасць

выбарнасць назоўнік | жаночы род

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў.

  • Прынцып выбарнасці.
  • В. органаў кіравання і контролю.
выбарны

выбарны прыметнік

Які займае пасаду шляхам выбараў.

  • Выбарная пасада.
выбарчы

выбарчы прыметнік

Які мае адносіны да выбараў.

  • В. закон.
  • В. ўчастак.
  • В. бюлетэнь.
выбаршчык

выбаршчык назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

    • Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.
  2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| жаночы род: выбаршчыца.

|| прыметнік: выбаршчыцкі.

выбары

выбары назоўнік

Выбранне шляхам галасавання дэпутатаў, службовых асоб, членаў арганізацыі.

  • В. ў Вярхоўны Совет.
выбачальны

выбачальны прыметнік | кніжнае

Які заслугоўвае выбачэння, даравальны.

  • В. ўчынак.
  • В. тон.

|| назоўнік: выбачальнасць.

выбачаць

выбачаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Не караць за што-н., дараваць.

    • Выбачай мне за спазненне.
  2. выбачай(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. (часам як пабочнае), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад.

    • Выбачайце, тут я пагарачыўся.

|| закончанае трыванне: выбачыць.

выбачлівы

выбачлівы прыметнік | кніжнае

Які выказвае выбачэнне.

  • В. тон.

|| назоўнік: выбачлівасць.

выбачэнне

выбачэнне назоўнік | ніякі род

Дараванне віны; тое, што і прабачэнне.

выбегчы

выбегчы дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Выйсці адкуль-н., накіравацца адкуль-н., куды-н., рухаючыся бягом.

    • В. з хаты.
    • З лесу выбег лось.
  2. Выцечы адкуль-н. цераз край.

    • Выбегла малако з каструлі.

|| незакончанае трыванне: выбягаць.

выблытацца

выблытацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Вызваліцца з чаго-н., што аблытвае ногі, рукі.

    • В. з дроту.
  2. пераноснае значэнне: Выйсці з цяжкага, складанага становішча (размоўнае).

    • В. з даўгоў.
    • В. з непрыемнай гісторыі.
выблытаць

выблытаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Разблытаўшы, выняць, вызваліць.

    • В. птушку з сіла.
  2. пераноснае значэнне, кого.

    • Памагчы выйсці з цяжкага становішча (размоўнае).
    • В. з небяспечнай справы.

|| незакончанае трыванне: выблытваць.

выбліск

выбліск назоўнік | мужчынскі род

Успышка чаго-н.

  • В. агню.
выбліснуць

выбліснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Паказацца, ярка засвяціўшыся, заззяўшы.

  • Сонца выбліснула з-за хмары.

|| незакончанае трыванне: выбліскваць.

выбоіна

выбоіна назоўнік | жаночы род

  1. Паглыбленне на паверхні чаго-н., выбітае ўдарам.

  2. Яма на дарозе ад язды.

    • Дорога ў выбоінах.
выбоісты

выбоісты прыметнік

З выбоінамі, калдобісты.

  • Выбоістая дарога.

|| назоўнік: выбоістасць.

выбраннік

выбраннік назоўнік | мужчынскі род | высокае

Той, хто выбраны кім-н.

  • Дэпутаты Вярхоўнага Совета — выбраннікі народа.
  • В. лесу (пераноснае значэнне).

|| жаночы род: выбранніца.

|| прыметнік: выбранніцкі.

выбраны

выбраны прыметнік

  1. Адабраны для масавага выдання.

    • Выбраныя творы Якуба Колоса.
  2. Лепшы, які выдзяляецца чым-н. сярод іншых, прывілеяваны.

    • Выбранае кола людзей.
выбрацца

выбрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. З цяжкасцямі выйсці, выехаць адкуль-н.

    • В. з натоўпу.
    • В. з бяды (пераноснае значэнне).
  2. Выселіцца, перабрацца.

    • В. на другую кватэру.
  3. Знайсці час, магчымасць адправіцца куды-н. (размоўнае).

    • В. ў кіно.

|| незакончанае трыванне: выбірацца.

выбраць

выбраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адабраць, выняць.

    • В. смецце з зерня.
    • В. цытаты з класікаў.
  2. Узяць патрэбнае, аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • В. кнігу для чытання.
    • В. прафесію.
    • В. спадарожніка.
  3. Абраць галасаваннем.

    • В. новы састаў профкома.
  4. Выняць, дастаць адкуль-н. усё да апошняга, зрасходаваць.

    • В. ваду са студні.
    • В. ліміты.
  5. Сабраць ураджай бульбы, агуркоў і пад.

    • В. цыбулю ў агародзе.
  6. Знайсці, вызваліць для якой-н. мэты (пра час).

    • В. вольную часіну.

|| незакончанае трыванне: выбіраць.

|| назоўнік: выбар.

выбрык

выбрык назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. гл. выбрыкваць.

  2. Учынак, які супярэчыць агульнапрьшятым нормам паводзін.

    • Гэта ўсё яго выбрыкі.
выбрыкваць

выбрыкваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Бегаючы, ускідваць заднімі нагамі (пра жывёл).

  2. пераноснае значэнне: Гарэзіць, дурэць.

|| аднакратны дзеяслоў: выбрыкнуць.

|| назоўнік: выбрык.

выбрысці

выбрысці дзеяслоў | закончанае трыванне

Брыцучы, выйсці адкуль-н.

  • В. з вады.
  • В. з зачараванага кола (пераноснае значэнне).
выбрыць

выбрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выгалідь.

  • В. твар.

|| незакончанае трыванне: выбрываць.

|| зваротны стан: выбрыцца.

|| незакончанае трыванне: выбрывацца.

выбудоўваць

выбудоўваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і будаваць (у 1 знач.).

выбух

выбух назоўнік | мужчынскі род

  1. Імгненнае разбурэнне чаго-н., якое суправаджаецца ўтварэннем моцна наірэтых, з высокім ціскам газаў; гук, які суправаджае такое разбурэнне.

    • Ядзерны в.
    • В. газаў.
  2. пераноснае значэнне, чаго. Раптоўнае праяўленне чаго-н.

    • В. смеху.
    • В. абурэння.
выбухнуць

выбухнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Узарвацца.

    • Снарад выбухнуў.
  2. З сілай вырвацца адкуль-н.

    • Полымя з дымам выбухнула з печы.
  3. пераноснае значэнне: Нечакана пачацца, раптоўна ўзнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні).

    • Выбухнуў гнеў.
    • Выбухнула забастоўка.

|| незакончанае трыванне: выбухаць.

выбухны

выбухны прыметнік

  1. Які служыць для ўгварэння выбуху (у 1 знач.).

    • Выбухная камера.
  2. Такі, вымаўленне якога суправаджаецца выбухам (пра гукі мовы).

    • Выбухныя зычныя.
выбуховы

выбуховы прыметнік

Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.), з’яўляецца вынікам выбуху або здольны ўтварыць выбух ці здольны ўзрывацца.

  • Выбуховая хваля.
  • Выбуховыя рэчывы.