Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
вудзільшчык

вудзільшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вудзіць рыбу.

|| жаночы род: вудзільшчыца.

|| прыметнік: вудзільшчыцкі.

вудзіцца

вудзіцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Лавіцца на вуду.

  • З раніцы рыба добра вудзілася.
вудзіць

вудзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Лавіць вудай (рыбу).

|| назоўнік: вуджэнне.

вуж

вуж назоўнік | мужчынскі род

Адна з неядавітых змей сямейства паўзуноў.

  • Выкручвацца вужом (таксама пераноснае значэнне):

    1. падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н. і
    2. падманам, хітрасцю старацца выйсці з цяжкага становішча.

|| прыметнік: вужовы.

вужавінне

вужавінне назоўнік | ніякі род

Скура змяі, скінутая ў час лінькі.

вужака

вужака назоўнік | жаночы род

  1. Агульная назва паўзуноў з доўгім гнуткім целам без ног, змяя (размоўнае).

    • Віцца вужакай (таксама пераноснае значэнне: падлізвацца, падлашчвацца, дабіваючыся чаго-н.).
  2. пераноснае значэнне: Пра ліхога, каварнага чалавека.

|| прыметнік: вужачы.

  • Вужачая скура.
вужаня

вужаня (вужанё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня вужа.

вужышча

вужышча назоўнік | ніякі род

Тоўстая кручаная вяроўка, якой уціскаюць вазы (з сенам, снапамі і пад.).

вуза

вуза назоўнік | жаночы род

Клейкае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы з гаючых смалістых выдзяленняў пупышак дрэў (бярозы, таполі, асіны); пропаліс.

вуздэчка

вуздэчка назоўнік | жаночы род

Частка вупражы — аброць з рамянёў з цуглямі, якая надзяваецца на галаву каню.

  • Раменная в.

|| прыметнік: вуздэчкавы.

вузел

вузел2 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Адзінка скорасці судна, роўная адной марской мілі ў гадзіну.

вузець

вузець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Станавіцца вузейшым.

|| закончанае трыванне: павузець.

вузкаваты

вузкаваты прыметнік

Недастатковы па шырыні.

  • В. рукаў.
  • В. проезд.
вузкакалейка

вузкакалейка назоўнік | жаночы род | размоўнае

Вузкакалейная чыгунка.

вузкакалейны

вузкакалейны прыметнік

З вузкай рэйкавай каляёй.

  • Вузкакалейная чыгунка.
вузкі

вузкі прыметнік

  1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

    • Вузкая дарога.
    • Вузкае месца (пераноснае значэнне: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).
  2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

    • В. рукаў.
    • Кашуля вузкая ў грудзях.
  3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

    • Вузкая спецыяльнасць.
    • Вузкае кола сяброў.
    • Вузкая нарада.
  4. пераноснае значэнне: 3 абмежаванымі погладамі, інтарэсамі, недалёкі.

    • В. кругагляд.

|| назоўнік: вузкасць.

вузлаваты

вузлаваты прыметнік

  1. Які мае вузлы, няроўны.

    • Вузлаватая пража.
  2. З патаўшчэннямі, ушчыльненнямі мышачнай тканкі.

    • Вузлаватыя вены.
    • Вузлаватыя пальцы.

|| назоўнік: вузлаватасць.

вузлавы

вузлавы прыметнік

  1. гл. вузел.

  2. пераноснае значэнне: Асноўны, галоўны, самы істотны.

    • Вузлавое пытанне.
вузы

вузы назоўнік | высокае

Тое, што аб’ядноўвае, звязвае, стварае ўнутраную сувязь, адзінства.

  • В. братэрства, дружбы.
вузіць

вузіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць вузейшым, звужваць.

  • В. штаны.
вулей

вулей назоўнік | мужчынскі род

Спецыяльная скрынка або выдзеўбаная калода для пчол.

  • Рамачны в.
  • На пасецы было пятнаццаць вуллёў.

|| прыметнік: вуллёвы.

вулкан

вулкан назоўнік | мужчынскі род

Канічная гара з кратарам на вяршыні, праз які час ад часу вывяргаецца лава, агонь, попел.

  • Патухлы в.
  • Дзеючы в.

|| прыметнік: вулканічны.

  • Вулканічныя пароды.
вулканізаваць

вулканізаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Зрабіць (рабіць) вулканізацыю.

вулканізацыя

вулканізацыя назоўнік | жаночы род

Хімічная апрацоўка матэрыялаў для надання ім пругкасці, трываласці і інш. уласцівасцей.

|| прыметнік: вулканізацыйны.

вульгарны

вульгарны прыметнік

  1. Пошлы, непрыстойны, грубы.

    • В. выраз.
  2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу.

    • В. выклад вучэння.

|| назоўнік: вульгарнасць.

вульгарызаваць

вульгарызаваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Падаць (падаваць) у груба спрошчаным, скажоным выглядзе.

  • В. навуку.

|| назоўнік: вульгарызацыя.

вульгарызатар

вульгарызатар назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, які вульгарызуе што-н.

|| прыметнік: вульгарызатарскі.

вульгарызм

вульгарызм назоўнік | мужчынскі род

Грубае, вульгарнее (у 1 знач.) слова або выраз, ужыты ў літаратурнай мове.

вуліца

вуліца назоўнік | жаночы род

  1. У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора.

    • Шырокая в.

    • Галоўная в. города.

    • Апынуцца на вуліцы (таксама пераноснае значэнне: без жылля).

    • Выкінуць на вуліцу (таксама пераноснае значэнне):

      1. выселіўшы, пазбавіць жылля;
      2. звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання.
    • На пажар збеглася ўся в. (пераноснае значэнне: усе жыхары вуліцы; размоўнае).

    • Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка і для нас наступіць радасць, урачыстасць).

  2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню.

    • На вуліцы такая відната.
  3. пераноснае значэнне: Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н.

    • Дрэнны ўплыў вуліцы.
    • В. вінавата ў чым-н.

|| памяншальная форма: вулачка.

|| прыметнік: вулічны.

  • В. рух (на вуліцах).
вундэркінд

вундэркінд назоўнік | мужчынскі род

Дзіця с надзвычайнымі здольнасцямі.

|| прыметнік: вундэркіндаўскі.

вунь

вунь часціца

  1. указальная. Ужыв. для ўдакладнення месца ці месцазнаходжання каго-, чаго-н.

    • В. там, каля лесу.
    • А в., што гэта за дрэва?
  2. вылучальная. Вылучае або падкрэслівае значэнне таго ці іншага слова ў сказе.

    • В. нядаўна мы іх бачылі тут.
  3. узмацняльная. У спалучэнні з займеннікамі ўказвае на меру або ступень якасці чаго-н.

    • В. колькі ягад вы набралі.
    • В. якая глыбокая яма.
  4. у знач. прыслоўе: У тым месцы, не тут.

    • В. відаць веска.
    • Вунь (яно) што або вунь (яно) як (размоўнае) — вокліч для выказу здзіўлення або ўсведамлення.
вупраж

вупраж назоўнік | жаночы род

  1. Рыштунак для запрэжкі (у 1 знач.).

    • Конская в.
  2. Счэпнае прыстасаванне ў вагонах (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: вупражны.

вуркатаць

вуркатаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі, глуха грукатаць.

  • Вуркатаў гром.
  • Машыны вуркочуць.

|| назоўнік: вуркатанне.

вуркатлівы

вуркатлівы прыметнік

  1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

    • В. гром.
  2. Бурклівы.

    • Вуркатлівая старая.

|| назоўнік: вуркатлівасць.

вусаты

вусаты прыметнік

З вусамі; з доўгімі або густымі вусамі.

  • В. мужчына.
  • В. матыль.

|| назоўнік: вусатасць.

вусач

вусач назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Чалавек з вялікімі вусамі.

  2. Рыба сямейства карпавых.

|| прыметнік: вусачовы.

вусень

вусень назоўнік | мужчынскі род

Лічынка матыля, падобная на чарвяка.

|| прыметнік: вусеневы.

вусны

вусны2 прыметнік

Які вымаўляецца, не пісьмовы.

  • Вусная заява.
  • Вусная мова.
  • Вусная народная творчасць.

|| назоўнік: вуснасць.

  • В. судовага разбору.
вустрыца

вустрыца назоўнік | жаночы род

Ядомы марскі малюск.

|| прыметнік: вустрычны.

вусце

вусце назоўнік | ніякі род

  1. Месца ўпадзення ракі (у мора, возера ці ў іншую раку).

    • В. Прыпяці.
  2. Выхадная адтуліна чаго-н.

    • В. ствола шахты.
    • В. сеткі.

|| памяншальная форма: вусцейка.

|| прыметнік: вусцевы.

вусцілка

вусцілка назоўнік | жаночы род

Тонкая подсцілка на ўнутранай частцы падэшвы ў абутку.

|| прыметнік: вусцілкавы.

вусцішны

вусцішны прыметнік | размоўнае

  1. Ціхі, спакойны.

    • В. лес.
  2. Страшны, жудасны.

    • Адной у хаце стала вусцішна (прыслоўе).

|| назоўнік: вусцішнасць.

вусы

вусы назоўнік | мужчынскі род

  1. Валасы над верхняй губой у мужчын.

    • Ён носіць в.
    • Адгадаваць в.
  2. У жывёл: шчаціністыя валасы па баках верхняй губы.

    • Кот варушыць вусамі.
  3. Тое, што і вусікі (у 2 і 3 знач.).

Фразеалагізмы:

  • І ў вус (сабе) не дзьме (размоўнае) — не турбуецца, не клапоціцца ні пра што.
  • Матаць (сабе) на вус што (размоўнае) — запамінаць з якой-н. мэтай, прымячаць.
  • Самі з вусамі (размоўнае жартаўлівае) — не горшыя за іншых.
вусікі

вусікі назоўнік | мужчынскі род

  1. Маленькія вусы.

    • У хлопца ўжо в. прабіваюцца.
  2. У раслін: ніткападобныя атожылкі на лістах, сцёблах.

  3. У членістаногіх: органы нюху і дотыку ў выглядзе прыцаткаў на галаве.

|| прыметнік: вусікавы.

вутка

вутка2 назоўнік | жаночы род

Пасудзіна з доўгім носам для мачы, якая падаецца ляжачым хворым мужчынам.

вух

вух выклічнік

  1. Выражае пачуццё зязіўлення, захаплення і пад. перад сілай, незвычайнасцю чаго-н.

    • В., якое высокое дрэва!
  2. Ужыв. як гукапераймальнае для перадачы моцнага і глухога гуку ад удару, выстралу і пад.

    • В., як садзяць гарматы!
вуха

вуха назоўнік | ніякі род

  1. Орган слыху, а таксама вонкавая частка яго ў форме ракавіны.

    • Унутранае в.
    • Адмарозіць вушы.
    • Пачухаць за вухам.
    • Праваліцца па самыя вушы (вельмі глыбока).
    • Тугаваты (тугі) на в. (глухаваты).
    • На в. гаварыць (ціха, каля самага вуха таго, хто слухае).
    • Міма вушэй прапусціць што-н. (пакінуць без увагі).
    • В. рэжа або дзярэ (пра непрыемныя спевы, музыку; размоўнае).
    • Не бачыць каму-н. кого-, што-н. як сваіх вушэй (ніколі не ўбачыць, не атрымаць; размоўнае).
    • За вушы не адцягнеш каго-н. (вельмі падабаецца каму-н. што-н. і размоўнае).
    • Адным вухам (або краем вуха) чуў (не поўнасцю, без падрабязнасцей; размоўнае).
    • І сцены вушы маюць (тут могуць падслухваць).
    • Вушы наставіць (натапырыць) (пачаць прыслухоўвацца).
    • Трымаць вушы востра (не быць вельмі даверлівым, быць асцярожным, пільным; размоўнае).
    • У вушы ўвесці кому (падказаць каму-н. неабходнасць якога-н. дзеяння).
    • Як у вуху (зацішна, цёпла).
  2. перан, звычайна адз. Здольнасць успрымаць гукі.

    • Чуткае в. ў каго-н.
  3. часцей мн. У цёплай шапцы-вушанцы — бакавыя адкідныя часткі.

    • Шапка з вушамі.
  4. У некаторых прадметаў: бакавая частка, прыстасаванне для падвешвання, пад’ёму.

    • Вушы цэбра.
    • І вухам не вядзе (размоўнае) — не звяртае ніякай увагі.
    • Па вушы закахацца (размоўнае) — вельмі моцна.
    • Па (самыя) вушы (размоўнае) — вельмі глыбока, многа, моцна; поўнасцю.
    • Па (самыя) вушы ўвайсці ў справу.
    • Дома работы па вушы.
    • Ні вуха ні рыла (не разумев, не ведае і пад. і размоўнае) — зусім нічога (не разумев, не ведае і пад.).

|| памяншальная форма: вушка.

  • За вушка ды на сонейка (выкрыць, прыцягнуць да адказнасці каго-н.).

|| прыметнік: вушны.

  • Вушныя хворобы.
  • В. ўрач (па лячэнню вуха; разм).
  • Вушная ракавіна.
вухавёртка

вухавёртка назоўнік | жаночы род

Прамакрылае насякомае з плоскім доўгім цельцам.

вухаць

вухаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і вухкаць.

|| назоўнік: вуханне.

вухнуць

вухнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Усклікнуць «вух».

    • Вухнуўшы, ударыў ломам па лёдзе.
    • Вухнула сава.
  2. Тое, што і бухнуць (у 1 знач.).

    • Глуха вухнуў гром.

|| незакончанае трыванне: вухкаць.

|| назоўнік: вухканне.