Прагледжаныя словы

Слова Азначэнне
першакласны

першакласны прыметнік

Лепшы па якасцях, кваліфікацыі; узорны.

  • П. спецыяліст.
  • Першакласная тэхніка.

|| назоўнік: першакласнасць.

кулеш

кулеш назоўнік | мужчынскі род

Густая мучная або крупяная каша з салам.

перачакаць

перачакаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прабыць дзе-н., у якіх-н. умовах і пад., чакаючы заканчэння чаго-н. або пакуль хто-н. закончыць што-н.

  • П. дождж.
  • Усіх не перачакаеш.
  • П. паўгадзіны.