Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
зноска

зноска назоўнік | жаночы род

Дадатковы тэкст, які змяшчаецца ў самым нізе старонкі, асобна ад асноўнага.

  • Вынесці заўвагу ў зноску.
зносіны

зносіны назоўнік

  1. Узаемная дзелавая сувязь на дзяржаўным узроўні.

    • З. з замежнымі дзяржавамі.
    • Гандлёвыя з.
    • Дыпламатычныя з.
  2. Сродкі перамяшчэння, сувязі.

    • Шляхі зносін.
    • Чыгуначныя з.
    • Паветраныя з.
  3. Сувязь з кім-, чым-н.

    • Партызаны мелі шырокія магчымасці зносін з насельніцтвам.
зношаны

зношаны прыметнік

Непрыгодны ад доўгага ўжывання.

  • Зношаныя боты.
  • З. матор.
  • З. арганізм (пераноснае значэнне).

|| назоўнік: зношанасць.

зношвальнасць

зношвальнасць назоўнік | жаночы род

Страта якасцей, псаванне чаго-н. пры выкарыстанні.

  • З. дэталей.
зноў

зноў прыслоўе

Яшчэ раз; да таго ж.

  • З. пайшоў дождж.
  • Вы з. тут строіце падкопы?

Фразеалагізмы:

  • Зноў жа і зноў-такі (размоўнае) — да таго ж, у дадатак.
  • Вакол крам ды зноў к нам (прымаўка; размоўнае) — вярнуцца ні з чым.
знудзець

знудзець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Тое, што і знудзіцца.

знудзіцца

знудзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Сумуючы па кім-, чым-н., змучыцца, стаміцца.

  • З. па родных.
знудзіць

знудзіць дзеяслоў | размоўнае | безасабовая форма | закончанае трыванне

Зрабіцца блага, званітаваць.

знутры

знутры прыслоўе

З унутранага боку.

  • Зачыніць дзверы з. на завалу.
знюхацца

знюхацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пазнаць адзін аднаго па нюху.

    • Сабакі знюхаліся.
  2. пераноснае значэнне, з кім. Уступіць у тайную змову, блізкія адносіны (размоўнае неадабральнае).

знябыты

знябыты прыметнік | размоўнае

Змораны, змучаны.

  • З. ад доўгай хады.
знябыцца

знябыцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Змарыцца, змучыцца.

  • 3 за доўгую дарогу.

|| незакончанае трыванне: знебывацца.

знявага

знявага назоўнік | жаночы род

  1. гл. зняважыць.

  2. Тое, што можа зняважыць, абразлівы ўчынак, слова.

    • Нанесці каму-н. знявагу.
    • Пакараць каго-н. за знявагу.
зняважлівы

зняважлівы прыметнік

Які змяшчае ў сабе знявагу.

  • З. позірк.

|| назоўнік: зняважлівасць.

зняважыць

зняважыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняславіць, прынізіць, абразіць.

  • З. сваімі паводзінамі.
  • З. чые-н. пачуцці.

|| незакончанае трыванне: зневажаць.

|| назоўнік: зневажанне і знявага.

зняверыцца

зняверыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Страціць веру, давер’е.

  • З. ў сябрах.

|| незакончанае трыванне: знявервацца.

знявечыцца

знявечыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Знявечыць сябе, пакалечыць.

|| незакончанае трыванне: знявечвацца.

знявечыць

знявечыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Нанесці каму-н. значныя фізічныя пашкоджанні.

  • З. у бойцы.

|| незакончанае трыванне: знявечваць.

зняволенне

зняволенне назоўнік | ніякі род

  1. гл. зняволіць.

  2. Стан таго, хто пазбаўлены волі, знаходжанне ў турме, ссылцы.

    • Турэмнае з.
    • Быць у зняволенні.
зняволены

зняволены назоўнік | мужчынскі род

Чалавек, пазбаўлены волі, які знаходзіцца ў турме.

|| жаночы род: зняволеная.

зняволіць

зняволіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пазбавіць волі, узяць пад арышт.

  • З. злачынцаў.

|| незакончанае трыванне: знявольваць.

|| назоўнік: зняволенне.

знямелы

знямелы прыметнік

Тое, што і анямелы.

|| назоўнік: знямеласць.

знямога

знямога назоўнік | мужчынскі род

Стан крайняй стомленасці, бяссілля.

  • Зваліцца з ног ад знямогі.
зняможаны

зняможаны прыметнік

Даведзены да знямогі; знясілены; які выражае знямогу.

  • З. чалавек.
  • З. твар.

|| назоўнік: зняможанасць.

знянацку

знянацку прыслоўе

Раптоўна, нечакана.

  • З. напасці на варту.
зняпраўдзіць

зняпраўдзіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Абвергнуць, даказаць непраўдзівасць чаго-н.

  • Ён імкнуўся з. распаўсюджаныя чуткі.
зняславіцца

зняславіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зняславіць, зганьбіць сябе.

  • І трэба ж гэтак з.

|| незакончанае трыванне: знеслаўляцца.

зняславіць

зняславіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зганьбіць, ачарніць каго-н.

  • З. сумленнага чалавека.

|| незакончанае трыванне: знеслаўляць.

|| назоўнік: знеслаўленне.

|| назоўнік: зняслаўленне.

знясіленне

знясіленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. знясіліцца, -ць.

  2. Стан крайняй стомленасці, поўнай страты сіл.

    • Падаць ад знясілення.
знясілены

знясілены прыметнік

Крайне стомлены, абяссілены, які сведчыць пра знясіленне.

  • З. арганізм.

|| назоўнік: знясіленасць.

знясілець

знясілець дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць бяссільным, аслабець, знемагчы.

  • Стары зусім знясілеў.
знясіліцца

знясіліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца слабым, бяссільным.

    • З. ад цяжкай працы.
  2. Спустошыцца (пра глебу).

    • Зямля знясілілася.

|| незакончанае трыванне: знясільвацца.

|| назоўнік: знясіленне.

знясіліць

знясіліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць бяссільным, аслабіць.

  • Хвароба яго знясіліла.

|| незакончанае трыванне: знясільваць.

|| назоўнік: знясіленне.

зняцца

зняцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.

    • Века лёгка знялося з дзежкі.
  2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.

    • З. з якара.
    • Воінская часць знялася.
  3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.

    • З. на фоне мора.
    • З. ў кінафільме.

Зняцца з уліку — перастаць быць на ўліку дзе-н.

|| незакончанае трыванне: знімацца.

зняць

зняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дастаць, узяць, прыняць тое, што знаходзіцца зверху, на паверхні ці дзе-н. замацаванае.

    • З. паліто з вешалкі.
    • З. каструлю з агню.
    • З. вяршкі з малака.
    • З. ураджай (сабраць).
  2. Пра апранутае адзенне: раздзяваючыся ці раздзяваючы каго-н., вызваліцца ад чаго-н.

    • З. шапку.
    • З. боты.
  3. Выдаліць, прымусіць пакінуць месца, пост.

    • З. ахову (адмяніць).
    • З. варожага вартавога (забіць, звязаць).
  4. Зрэзаць, ссячы.

    • З. галаву шабляй.
  5. Пазбавіць чаго-н., вызваліць ад чаго-н.

    • З. з работы.
    • З. з забеспячэння.
    • З. з уліку.
  6. Спыніць дзеянне чаго-н., адмяніць, адмовіцца ад чаго-н.

    • З. сваю прапанову.
    • З. забарону.
    • З. судзімасць.
  7. Выключыць, устараніць.

    • З. што-н. з абарачэння.
    • З. з продажу.
  8. Устараніць, пераадолеўшы, вырашыўшы.

    • З. спрэчнае пытанне.
  9. Дакладна аднавіць, скапіраваць, пераносячы на што-н.

    • З. мерку нагі.
    • З. копію з дакумента.
    • З. план мясцовасці.
  10. Адлюстраваць на фотаці кінаплёнцы.

    • З. кінафільм.
  11. Атрымаць шляхам апытання (спецыяльны тэрмін).

    • З. паказанні з каго-н.
  12. Узяць у наймы.

    • З. пакой.

|| незакончанае трыванне: знімаць і здымаць.

|| назоўнік: зняцце і здымка.

знячэўку

знячэўку прыслоўе | размоўнае

  1. Знянацку, неспадзявана, раптоўна.

    • Рашэнне ўзнікла з.
  2. Выпадкова, незнарок.

    • З. разліў чарніла.
знізу

знізу прыслоўе

  1. З ніжняга боку, унізе.

    • Хлеб падгарэў з.
    • З. даверху.
    • Глядзець з. ўверх на каго-н. (таксама пераноснае значэнне: адносіцца да каго-н. з глыбокай павагай).
  2. пераноснае значэнне: 3 боку шырокіх мас народа, працоўных.

    • Рух пачаўся з.
    • Крытыка з.
знізіцца

знізіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спусціцца ніжэй.

    • Сонца знізілася.
  2. (1 і 2 ас. не ўжыв), пераноснае значэнне Стаць ніжэйшым (па ступені, велічыні, інтэнсіўнасці і пад.).

    • Цэны знізіліся.
    • Аўтарытэт знізіўся.

|| незакончанае трыванне: зніжацца.

|| назоўнік: зніжэнне.

  • Самалёт пайшоў на з. (пачаў зніжацца ў 1 знач.).
знізіць

знізіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Апусціць ніжэй, зменшыць вышыню (напр., палёту) чаго-н.

    • З. самалёт.
  2. пераноснае значэнне: Зрабіць ніжэйшым (па ступені, велічыні, інтэнсіўнасці і пад.).

    • З. сабекошт.
    • З. патрабаванні.

|| незакончанае трыванне: зніжаць.

|| назоўнік: зніжэнне.

зніклы

зніклы прыметнік

Які знік, перастаў існаваць, стаў нябачным.

  • З. страх.
знікнуць

знікнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Перастаць існаваць, прапасці, схавацца.

  • Туман знік.
  • З. у натоўпе.

|| незакончанае трыванне: знікаць.

|| назоўнік: знікненне.

знітаваны

знітаваны прыметнік

Моцна звязаны, з’яднаны дружбай.

  • Знітаваная група.

|| назоўнік: знітаванасць.

знітавацца

знітавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. нітавацца.

  2. пераноснае значэнне: Злучыцца, з’яднацца.

    • Іх лёсы моцна знітаваліся.

|| назоўнік: знітаванне.

знітаваць

знітаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. нітаваць.

  2. Пераплесці, злучыць чым-н.

    • З. правады.
  3. пераноснае значэнне, кагошто. Аб’яднаць, згуртаваць.

    • З. брыгаду.

|| незакончанае трыванне: знітоўваць.

|| назоўнік: знітоўванне.

|| назоўнік: знітаванне.

знічка

знічка назоўнік | жаночы род

Падаючая зорка.

  • На небе прамільгнула з.
знішчальны

знішчальны прыметнік

  1. Вялікай разбуральнай сілы; які вядзецца з мэтай разбурэння, знішчэння.

    • Адкрыць з. агонь па ворагу.
    • Знішчальная вайна.
  2. Прызначаны для знішчэння караблёў і авіяцыі праціўніка, для барацьбы з дыверсантамі і пад.

    • Знішчальная авіяцыя.
    • З. батальён.
  3. пераноснае значэнне: Рэзкі, бязлітасны, які выяўляе пагарду, нянавісць.

    • Знішчальная крытыка.
    • З. позірк.

|| назоўнік: знішчальнасць.

знішчальнік

знішчальнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто знішчае каго-, што-н.

    • З. грызуноў.
  2. Баявы самалёт для знішчэння авіяцыі праціўніка.

  3. Лётчык знішчальнай авіяцыі.

знішчыцца

знішчыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Спыніць сваё існаванне, ліквідавацца, знікнуць.

|| незакончанае трыванне: знішчацца.

|| назоўнік: знішчэнне.

знішчыць

знішчыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Спыніць існаванне каго-, чаго-н., ліквідаваць.

    • З. прусакоў.
    • З. недахопы.
  2. Разіраміць.

    • З. варожыя ўмацаванні.

|| незакончанае трыванне: знішчаць.

|| назоўнік: знішчэнне.

зоа

зоа прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да заалогіі, напр. зоакабінет, зоафакультэт;
  2. які мае адносіны да жывёл, напр. зоаінжынер, зоамагазін, зоапаталогія, зоапланктон; «зоа…» пішацца, калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад.