Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
зліў

зліў назоўнік | мужчынскі род

  1. зліву, гл. зліць.

  2. Прыстасаванне для сцёку якой-н. вадкасці (спецыяльны тэрмін).

зліўны

зліўны прыметнік | спецыяльны тэрмін

  1. Змяшаны, зліты з розных пасудзін у адну.

    • Зліўное малако.
  2. Прызначаны для зліву, злівання.

    • З. жолаб.
    • З. чан.
змагар

змагар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто змагаецца з кім-н. за што-н., барацьбіт.

  • З. за справядлівасць.
  • З. за мір.

|| жаночы род: змагарка.

|| прыметнік: змагарскі.

змагацца

змагацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. з кім-чым, супраць каго-чаго або без дапаўнення. Весці барацьбу, спаборнічаць, супраціўляцца, імкнучыся перамагчы.

    • З. з ворагамі.
    • З. з канкурэнтамі.
    • Жыць і з.
  2. з чым, супраць чаго. Імкнуцца знішчыць, выкараніць што-н.

    • З. з забабонамі.
    • З. супраць вайны.
  3. за што. Дамагацца чаго-н., пераадольваючы перашкоды.

    • З. за свабоду.
  4. з чым і без дапаўнення. Уступаць у сутыкненне (пра пачуцці, імкненні).

    • У ім радасць змагалася з зайздрасую.
    • У душы змагаліся два пачуцці.

|| назоўнік: змаганне.

змагчыся

змагчыся дзеяслоў | закончанае трыванне

Выбіцца з сілы, аслабець.

  • З. і заснуць.
змазацца

змазацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. мазацца.

  2. Сцерціся, размазацца (пра што-н. намаляванае, напісанае і пад.).

    • Штрыхі змазаліся.
  3. пераноснае значэнне Пазбавіцца выразнасці, расплысціся; сапсавацца, звесціся на нішто (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: змазвацца.

змазаць

змазаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. мазаць.

  2. Пакрыць слоем чаго-н. тлустага, вадкага.

    • З. завесы ў дзвярах.
    • З. драпіну ёдам.
  3. што з чаго. Размазаць, сцерці.

    • З. фарбу рукой.
  4. пераноснае значэнне: Зрабіць невыразным, расплыўчатым, пазбавіць пэўнасці і вастрыні; сапсаваць, звесці на нішто (размоўнае).

    • З. пытанне.
  5. каго (што) па чым і без дапаўнення. Моцна стукнуць (размоўнае грубае).

    • З. па твары.

|| незакончанае трыванне: змазваць.

|| назоўнік: змазка і змазванне.

змазка

змазка назоўнік | жаночы род

  1. гл. змазаць.

  2. Рэчыва, якім змазваюць.

    • Лыжная з.

|| прыметнік: змазачны.

  • Змазачнае масла.
змазчык

змазчык назоўнік | мужчынскі род

Рабочы, які займаецца змазкай чаго-н.

  • З. чыгуначных колаў.

|| жаночы род: змазчыца.

змакрэлы

змакрэлы прыметнік

Які стаў мокрым, намок.

  • З. ад поту.
змакрэць

змакрэць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.).

  • З. на дажджы.
  • Кашуля змакрэла ад поту.
змалаціць

змалаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Малоцячы, аддзяліць зерне ад калосся.

  2. Моцна збіць, пабіць (размоўнае).

    • З. варожыя войскі.
  3. Перабіць, паламаць (размоўнае).

    • З. усю пасуду.

|| незакончанае трыванне: змалочваць.

змалку

змалку прыслоўе | размоўнае

З малых гадоў, з маленства.

  • Прывучыць сябе да працы з.
змаляваць

змаляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць копію з якога-н. малюнка, чарцяжа і пад., намаляваць з натуры.

    • З. бярозу.
  2. Пакрыць што-н. скрозь малюнкамі.

    • З. увесь альбом.
  3. Зрасходаваць на маляванне.

    • З. усю фарбу.

|| незакончанае трыванне: змалёўваць.

зман

зман назоўнік | мужчынскі род

  1. Словы, учынкі, дзеянні, якія наўмысна наводзяць іншых на памылкі.

    • Паддацца на з.
  2. Стан падманутага; памылковае, ілюзорнае ўяўленне аб чым-н.

    • Увесці каго-н. у з.
зманлівы

зманлівы прыметнік

  1. Які тоіць у сабе зман, здольны паслужыць асновай няправільнага меркавання аб кім-, чым-н.

    • Зманлівая цішыня.
  2. Які вабіць, чаруе.

    • Зманлівая далеч.

|| назоўнік: зманлівасць.

змаргнуць

змаргнуць (зміргнуць) дзеяслоў | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

Маргнуць, міргнуць. Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

  • Так глядзіць — не зміргне.
змардаваны

змардаваны прыметнік | размоўнае

Змучаны, знясілены.

  • З. чалавек.
  • З. выгляд.

|| назоўнік: змардаванасць.

змарнелы

змарнелы прыметнік

  1. Змучаны, схуднелы.

    • З. чалавек.
    • З. выгляд.
  2. Зачахлы, завялы (пра расліны).

    • Змарнелая агародніна.

|| назоўнік: змарнеласць.

змарозіць

змарозіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пашкодзіць (частку цела) марозам.

  • З. пальцы.
змарыцца

змарыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Адчуць знямогу, стомленасць.

  • Змарыўся за дзень.
змарыць

змарыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Давесці да стану знямогі, стомленасці, стаміць.

    • Далёкая дарога змарыла нас.
  2. Адолець (пра сон).

    • Змарыў сон.

|| незакончанае трыванне: зморваць.

|| зваротны стан: змарыцца.

|| незакончанае трыванне: зморвацца.

зматацца

зматацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Звіцца ў клубок, маток пры намотванні.

    • Ніткі добра зматаліся.
  2. Спешна пакінуць якое -н. месца (размоўнае).

    • Яны ўжо зматаліся адгэтуль.

|| незакончанае трыванне: змотвацца.

зматаць

зматаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Матаючы, сабраць, наматаць.

  • З. пражу.
  • З. вуды (таксама пераноснае значэнне: спешна пакінуць якое-н. месца; размоўнае).

|| незакончанае трыванне: змотваць.

|| назоўнік: змотванне і змотка.

змахваць

змахваць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Быць падобным на каго-, што-н.

  • Вашы жарты змахваюць на звычайную грубасць.
змахнуць

змахнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Хуткім, рэзкім рухам зняць, сцерці з паверхні чаго-н. або скінуць.

  • З. пыл.
  • З. крошкі са стала.

|| незакончанае трыванне: змахваць.

змацаванне

змацаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. змацаваць.

  2. множны лік: -яў. Прыстасаванне для злучэння частак чаго-н. (спецыяльны тэрмін).

    • Рэйкавыя змацаванні.
змацаваць

змацаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Моцна злучыць.

    • З. бярвёны скобамі.
    • Сумесная барацьба іх яшчэ больш змацавала (пераноснае значэнне).
  2. што чым. Засведчыць што-н. (афіцыйнае).

    • З. дакумент подпісам.
    • З. подпіс пячаткай.

|| незакончанае трыванне: змацоўваць.

|| назоўнік: змацаванне і змацоўванне.

змачыць

змачыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць мокрым, вільготным.

  • Дождж змачыў сена.

|| незакончанае трыванне: змочваць.

змаўчаць

змаўчаць (змоўчаць) дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прамаўчаць у адказ на што-н., не пярэчыць.

    • Яна пакрыўдзілася, але змаўчала.
  2. пра што, аб чым. Наўмысля не сказаць.

    • З. пра хваробу.

|| незакончанае трыванне: змоўчваць.

змеепадобны

змеепадобны прыметнік

З выгляду падобны на змяю.

  • Змеепадобная трубка.
змей

змей назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (размоўнае).

  2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

    • Трохгаловы з.
  3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

змейкавы

змейкавы прыметнік

Змейкавы аэрастат (спецыяльны тэрмін) — лятальны апарат змеепадобнай формы.

змена

змена назоўнік | жаночы род

  1. гл. змяніцца, -ць.

  2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.

    • Вячэрняя з.
    • Працаваць у тры змены.
  3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.

    • Прыступіла да працы начная з.
  4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.

    • Рыхтаваць сабе змену.
    • Маладая з.
  5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.

    • Дзве змены бялізны.

На змену каму-чаму — услед за кім-, чым-н. і замяніць сабой каго-, што-н.

|| прыметнік: зменны.

зменлівы

зменлівы прыметнік

Які лёгка і часта мяняецца, няўстойлівы.

  • Зменлівыя адносіны да каго-н.
  • Зменлівае надвор’е.

|| назоўнік: зменлівасць.

зменшчык

зменшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто працуе пазменна з іншым.

  • Здаць печ зменшчыку.

|| жаночы род: зменшчыца.

|| прыметнік: зменшчыцкі.

зменшыцца

зменшыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць меншым.

  • Сям’я зменшылася.
  • Боль зменшыўся.

|| незакончанае трыванне: змяншацца.

|| назоўнік: змяншэнне.

зменшыць

зменшыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць меншым.

  • З. дозу лякарства.
  • З. крок.
  • З. небяспеку.

|| незакончанае трыванне: змяншаць.

|| назоўнік: змяншэнне.

змераць

змераць дзеяслоў | закончанае трыванне

Вызначыць якой-н. мерай велічыню чаго-н.

  • З. глыбіню вадаёма.
  • З. тэмпературу.
  • З. вокам (пераноснае значэнне: уважліва аглядаць каго-н., нібы ацэньваючы).

|| незакончанае трыванне: змяраць.

змерзнуцца

змерзнуцца (змерзціся) дзеяслоў | закончанае трыванне

Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам.

  • Рыба змерзлася ў халадзільніку.

|| незакончанае трыванне: змярзацца.

|| назоўнік: змярзанне.

змеркнуцца

змеркнуцца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Пра наступленне змроку.

  • На дварэ змерклася.

|| незакончанае трыванне: змяркацца.

змеркнуць

змеркнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. меркнуць.

  2. пераноснае значэнне: Страціць сілу, значэнне.

    • Слава змеркла.

|| незакончанае трыванне: змяркаць.

змест

змест назоўнік | мужчынскі род

  1. Тое, што складае сутнасць каго-, чаго-н.

    • Адзінства формы і зместу.
  2. Тэма, асноўная сутнасць выкладу, выказвання.

    • З. размовы.
    • З. твора.
  3. Пералік раздзелаў, састаўных частак кнігі з указаннем старонак, змешчаны ў канцы ці ў пачатку.

змесці

змесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Метучы, зняць, сцерці, скінуць з паверхні чаго-н.

    • З. пыл з лавы.
    • З. усё на сваім шляху.
    • З. з твару зямлі каго-, што-н. (пераноснае значэнне: знішчыць).
  2. Метучы, згрэбці ў адно месца, у кучу.

    • З. смецце ў куток.

|| незакончанае трыванне: змятаць.

|| назоўнік: змятанне.

змесціва

змесціва назоўнік | ніякі род

Тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым-н.

  • З. клеткі.
змешаны

змешаны прыметнік

  1. Які ўтварыўся шляхам змешвання, скрыжоўвання.

    • Змешаная парода жывёлы.
  2. Які складаецца з разнародных элементаў, частак, удзельнікаў.

    • Змешаныя ўгнаенні.
    • З. лес.
    • Змешаная камісія.

|| назоўнік: змешанасць.

змешваць

змешваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і мяшаць (у 2 знач.).

|| назоўнік: змешванне.

змеявік

змеявік назоўнік | мужчынскі род

  1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.

  2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.

    • Высакародны з.

|| прыметнік: змеевіковы.

змеяня

змеяня (змеянё) назоўнік | ніякі род

Дзіцяня змяі.

змова

змова назоўнік | жаночы род

Тайнае пагадненне або ўгавор, дамоўленасць.

  • Злачынная з.