Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
закашляцца

закашляцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зайсціся моцным працяглым кашлем.

  • З. ад дыму.
закашляць

закашляць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кашляць.

закаяцца

закаяцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Даць сабе абяцанне не рабіць што-н.

  • З. піць гарэлку.

|| незакончанае трыванне: закайвацца.

закваска

закваска назоўнік | жаночы род

Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне (напр., дрожджы).

  • З. на цеста.
  • У іх заўсёды добрая з. (пераноснае значэнне: пра рысы характару, закладзеныя выхаваннем, асяроддзем).
заквітнець

заквітнець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць квітнець.

  • Заквітнелі сады ў Панямонні.
заклад

заклад назоўнік | мужчынскі род

  1. Аддача (рэчы, маёмасці) у забеспячэнне абавязацельстваў, у пазыку.

    • Аднесці рэч у з.
    • Узяць грошы пад з.
    • Дакумент у закладзе.
  2. Рэч, грошы, на якія паспрачаліся.

    • Выйграць з.
    • Ісці ў з. або біцца аб з. (спрачацца на грошы або што-н. іншае).

|| прыметнік: закладны.

  • Закладная квітанцыя.
закладка

закладка назоўнік | жаночы род

  1. гл. закласці і залажыць.

  2. Палоска паперы або істужка, якая ўкладаецца ў кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку.

    • Кніга з закладкай.

|| прыметнік: закладачны.

закладная

закладная назоўнік | жаночы род | устарэлае

Дакумент аб закладзе маёмасці.

закладчык

закладчык назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Асоба, якая здае ў заклад рэчы, маёмасць.

|| жаночы род: закладчыца.

|| прыметнік: закладчыцкі.

заклапаціць

заклапаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Прычыніць клопат.

  • Гэта мяне заклапаціла.

|| незакончанае трыванне: заклапочваць.

заклапочаны

заклапочаны прыметнік

Ахоплены клопатам, турботай, які выражае клопат, турботу.

  • Заклапочаная жанчына.
  • З. выгляд.
  • Заклапочана (прыслоўе) пазіраць па баках.

|| назоўнік: заклапочанасць.

закласці

закласці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пакласці што-н. за што-н. або змясціць куды-н. з пэўнай мэтай.

    • З. рукі за спіну.
    • З. набой у стрэльбу.
  2. Заняць, запоўніць прастору чым-н.

    • З. стол кнігамі.
    • З. прабоіну ў сцяне цэглай.
  3. Паклаўшы аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

    • З. фундамент дома.
    • З. сад.
    • З. асновы выхавання дзіцяці (пераноснае значэнне).
  4. Пакласці, змясціць для захавання (спецыяльны тэрмін).

    • З. дзесяць ям сіласу на зіму.
  5. Уставіць што-н. паміж чым-н., у што-н., каб адзначыць.

    • З. патрэбнае месца ў кнізе закладкай.
  6. Аддаць у заклад (у 1 знач.).

    • З. гадзіннік.
  7. безасабовая форма: Пра хваравітае адчуванне цяжару ў грудзях, носе, вушах (размоўнае).

    • Заклала вушы.
    • Грудзі заклала.

|| незакончанае трыванне: закладаць і закладваць.

|| назоўнік: закладанне, закладванне і закладка.

закласціся

закласціся дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пайсці ў заклад, паспрачацца на што-н.

  • Я магу з., што ён гэта зрабіў ненаўмысна.

|| незакончанае трыванне: закладацца і закладвацца.

заклеіць

заклеіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Закрыць, змацаваць чым-н. клейкім.

  • З. канверт.
  • З. вокны на зіму.
  • З. ранку пластырам.

|| незакончанае трыванне: заклейваць.

|| назоўнік: заклейванне і заклейка.

заклубіцца

заклубіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць клубіцца.

  • Пыл заклубіўся.
заключацца

заключацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Быць сутнасцю чаго-н., зводзіцца да чаго-н.

  • У яго словах заключаўся глыбокі сэнс.
заключаць

заключаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. заключыць.

  2. што. Утрымліваць у сабе, мець у сваім складзе.

    • Кніга заключае ў сабе многа цікавага.
заключны

заключны прыметнік

Апошні, завяршальны.

  • З. канцэрт.
  • Заключнае слова.
заключыць

заключыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. са злучнікам «што» і без дапаўнення. Зрабіць вывад.

    • Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.
  2. Прыняць, падпісаць.

    • З. пагадненне.
    • З. дагавор.

|| незакончанае трыванне: заключаць.

|| назоўнік: заключэнне.

заключэнне

заключэнне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заключыць.

  2. Сцверджанне, якое з’яўляецца вывадам з чаго-н.

    • Прыйсці да заключэння.
    • З. эксперта.
  3. Апошняя частка, канец чаго-н.

    • Цікавае з. п’есы.

Фразеалагізм:

  • У заключэнне — пад канец, заканчваючы што-н.
закляваць

закляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Клюючы, забіць або замучыць, задзяўбці.

    • Варона заклявала гусяня.
  2. пераноснае значэнне: Замучыць нападкамі, прыдзіркамі (размоўнае).

закляпаць

закляпаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

  • З. болт.

|| незакончанае трыванне: заклёпваць.

|| назоўнік: заклёпванне і заклёпка.

|| прыметнік: заклёпачны.

закляты

закляты прыметнік

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

  • З. вораг.
закляцце

закляцце назоўнік | ніякі род | устарэлае

Тое, што і заклінанне (у 2 знач.), клятва, зарок.

  • Даў сабе з. не рабіць глупства.
заклёпка

заклёпка назоўнік | жаночы род

  1. гл. закляпаць.

  2. множны лік: -пак. Металічны шпень, які замацаваны або якім замацоўваюць.

|| прыметнік: заклёпачны.

заклік

заклік назоўнік | мужчынскі род

  1. Кліч, прызыўны гук. Птушыны з.

  2. Запрашэнне, просьба прыйсці, з’явіцца куды-н.

    • Пачуць чый-н. з.
    • Адгукнуцца на чый-н. з.
    • З. на дапамогу.
  3. Зварот, які ў лаканічнай форме выражае кіруючую ідэю, палітычнае патрабаванне; лозунг.

|| прыметнік: заклікавы.

заклікальны

заклікальны прыметнік

Які заклікае, заве.

  • З. звон.
заклікаць

заклікаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Паклікаць, запрасіць куды-н.

    • З. у госці.
    • З. у хату.
  2. каго-што да чаго, на што. Звярнуцца з заклікам зрабіць што-н., прыняць удзел у чым-н.

    • З. выбаршчыкаў аддаць галасы за кандыдатаў у дэпутаты.
    • З. да барацьбы або на барацьбу.
    • Ен закліканы быць пісьменнікам (пераноснае значэнне: мае прызванне да літаратурнай творчасці).
    • З. каго (што) да чаго.
    • Запатрабаваць паводзіць сябе так або інакш.
    • З. да парадку.

|| незакончанае трыванне: заклікаць.

заклінавацца

заклінавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Перастаць рухацца ў выніку пашкоджання, шчыльнага прыціскання да чаго-н.

  • Затвор вінтоўкі заклінаваўся.

|| незакончанае трыванне: закліноўвацца.

заклінаваць

заклінаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Замацаваць пры дапамозе кліна.

  • З. тапарышча.

|| незакончанае трыванне: закліноўваць.

|| назоўнік: закліноўванне.

заклінальнік

заклінальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто заклінае (у 2 знач.).

  • З. змей.

|| жаночы род: заклінальніца.

заклінанне

заклінанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. заклінаць.

  2. У народных уяўленнях: магічныя словы, якімі заклінаюць (у 2 знач.).

    • Гаварыць заклінанні.
заклінаць

заклінаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Настойліва прасіць, маліць аб чым-н.

    • З. памяццю бацькоў.
  2. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў.

    • З. змей.
    • З. скарб.

|| назоўнік: заклінанне.

|| прыметнік: заклінальны.

заколка

заколка назоўнік | жаночы род

Шпілька для валасоў.

закон

закон назоўнік | мужчынскі род

  1. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.

    • З. развіцця прыроды.
    • Законы класавай барацьбы.
    • З. нераўнамернага развіцця капіталізму.
  2. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.

    • Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.
    • Кодэкс законаў аб працы.
    • Рабіць па закону.
  3. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.

    • Загад камандзіра — з. для падначаленых.
закона

закона прыстаўка

Першая частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да закона, законаў і пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. законапарадак, законапраект.

законапалажэнне

законапалажэнне назоўнік | ніякі род

Закон або сукупнасць законаў (у 2 знач.) у якой-н. галіне права.

законапраект

законапраект назоўнік | мужчынскі род

Праект закона (у 2 знач.).

законнасць

законнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. законны.

  2. Няўхільнае выкананне законаў, становішча, пры якім грамадскае жыццё і дзейнасць забяспечваюцца законамі.

законны

законны прыметнік

  1. Які адпавядае закону (у 2 і 3 знач.), грунтуецца на законе (у 2 і 3 знач.).

    • З. дакумент.
    • З. прыём барацьбы. На законных падставах.
  2. пераноснае значэнне: Цалкам зразумелы і дапушчальны, абгрунтаваны.

    • З. папрок.

|| назоўнік: законнасць.

законнік

законнік назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Знаўца законаў (у 2 знач.), заканазнавец.

  2. Той, хто строга прытрымліваецца закона (у 2 знач.).

|| жаночы род: законніца.

закончаны

закончаны2 прыметнік

Закончанае трыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); процілегласць - незакончанае трыванне.

закончыцца

закончыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыйсці к канцу, завяршыцца, скончыцца.

  • Сход закончыўся позна вечарам.
  • Жніво закончылася дажынкамі.

|| незакончанае трыванне: заканчвацца.

закончыць

закончыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Давесці да канца, завяршыць, скончыць.

  • З. будаўніцтва.

|| незакончанае трыванне: заканчваць.

закоскі

закоскі назоўнік

Пачатак касьбы.

  • Учора справілі з.
закот

закот назоўнік | мужчынскі род

  1. Франтон з тонкага звычайнага чэсанага бярвення.

  2. Абрывістае глыбокае месца ў рацэ (размоўнае).

    • Хлопчык трапіў у з. і ўтапіўся.

|| прыметнік: закотны.

  • Закотнае акенца.
закрануць

закрануць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даткнуцца да каго-, чаго-н. пры руху.

    • Куля закранула косць.
    • З. самалюбства (пераноснае значэнне).
  2. пераноснае значэнне: Пры размове, гутарцы спыніцца на чым-н., звярнуць увагу на што-н.

    • З. балючае пытанне.

|| незакончанае трыванне: закранаць.

закрапаць

закрапаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць крапаць.

  • Пад вечар закрапаў дожджык.
закраса

закраса назоўнік | жаночы род

Прыправа ў ежу.

  • Сала — найлепшая з. для першых страў.
  • Няма мяса, то і жук не з. (прыказка).
закрасціся

закрасціся дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

  2. пераноснае значэнне Непрыметна паявіцца, узнікнуць.

    • Закралася падазронасць.

|| незакончанае трыванне: закрадацца і закрадвацца.