Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
задзьмуць

задзьмуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Дзьмучы, затушыць.

  2. Пачаць дзьмуць.

    • Задзьмуў вецер.

|| незакончанае трыванне: задзімаць.

задзяўбці

задзяўбці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Забіць, прыбіць ударамі дзюбы.

    • Каршун задзёўб курыцу.
  2. Пачаць дзяўбці.

|| незакончанае трыванне: задзёўбваць.

задзёр

задзёр назоўнік | мужчынскі род

Запальчывасць, гнеўнасць.

  • Ісці на задзёр (размоўнае) — весці сябе задзірліва, абуральна.
задзімаць

задзімаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. задзьмуць.

  2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.

    • Часам у вокны задзімаў вецер.
задзіра

задзіра назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Завадатар сварак, боек, забіяка.

задзірака

задзірака назоўнік | мужчынскі і жаночы род | размоўнае

Тое, што і задзіра.

задзірлівы

задзірлівы прыметнік

Тое, што і задзірысты.

|| назоўнік: задзірлівасць.

задзірына

задзірына (задзірынка) назоўнік | жаночы род | размоўнае

Задранае месца на гладкай паверхні.

  • Дошка з задзірынамі.
  • Ні сучка ні задзірынкі (пераноснае значэнне: вельмі гладка, без перашкод; размоўнае).
задзірысты

задзірысты прыметнік

Схільны, ахвочы да боек, сварак або які выражае задзірыстасць.

  • З. позірк.
  • З. характар.

|| назоўнік: задзірыстасць.

задне

задне прыстаўка

Першая частка складаных прыметнікаў у знач. задні, напр. заднепаднябенны, заднеязычны.

задні

задні прыметнік

Які знаходзіцца ззаду, накіраваны назад.

  • Заднія ногі каня.
  • Задняе кола.
  • З. ход (ход назад).
  • Заднім днём (больш раннім, чым было на самой справе).
  • Без задніх ног (размоўнае) — пра вялікую стомленасць.
  • Заднім розумам моцны (размоўнае) — пра непрадбачлівага, някемлівага чалавека.
заднік

заднік назоўнік | мужчынскі род

  1. Частка абутку над абцасам, якая ахоплівае пяту.

  2. Дэкарацыя на заднім плане сцэны (спецыяльны тэрмін).

задобрыць

задобрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выклікаць у каго-н. прыхільнасць да сябе падарункамі, паслугамі і пад.

|| незакончанае трыванне: задобрываць.

задок

задок назоўнік | мужчынскі род

Задняя частка якога-н. прадмета (звычайна пра павозку, мэблю).

  • Сесці ў задку калёс.
  • Цялячы з.
задоўга

задоўга прыслоўе

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

  • З. да пачатку заняткаў.
задоўгі

задоўгі прыметнік | размоўнае

  1. Даўгаваты, даўжэйшы, чым трэба.

    • Задоўгая вяроўка.
  2. Занадта доўгі ў часе.

    • З. тэрмін.
задрамаць

задрамаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Заснуць лёгкім сном, прыдрамнуць.

задрацца

задрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Адарваўшыся, загнуцца ўгору, залупіцца.

    • Кара на дрэве задралася.
  2. Загнуўшыся, падняцца ўверх (пра вопратку).

    • Кашуля задралася.
  3. Павесці сябе задзірыста.

    • З. ў кампаніі.

|| незакончанае трыванне: задзірацца.

задраць

задраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. драць.

  2. Адарваўшы, загнуць канцом у адваротны бок.

    • З. скурку на пальцы.
  3. Падняць угору, уверх.

    • З. галаву.
    • З. кашулю.

|| незакончанае трыванне: задзіраць.

задраіць

задраіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Наглуха зачыніць.

  • З. люкі.

|| незакончанае трыванне: задрайваць.

задрыжаць

задрыжаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Здрыгануцца, скалануцца.

    • Задрыжалі шыбы ў вокнах.
  2. Затрэсціся (ад хвалявання).

    • З. ад страху.
задрыпаны

задрыпаны прыметнік | размоўнае | пагардлівае

Заношаны, брудны.

  • Задрыпанае паліто.
  • З. выгляд.
задубелы

задубелы прыметнік | размоўнае

Які стаў цвёрдым, закарчанелы ад холаду.

  • З. ад марозу шынель.
  • Задубелыя ногі.
задубець

задубець дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Зрабіцца цвёрдым, каляным, нягнуткім.

    • Вопратка задубела.
  2. Моцна азябнуць, змерзнуць.

    • Рукі задубелі на холадзе.
задума

задума назоўнік | жаночы род

  1. Тое, што задумана, намечана, намеры.

    • Стратэгічная з.
    • Здзяйсненне задумы.
  2. Закладзены ў творы сэнс, ідэя.

    • Творчая з. аўтара.
  3. Задуменнасць, заклапочанасць.

    • Сядзець у задуме.
задумацца

задумацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аддацца думкам, пачаць думаць, разважаць над чым-н.

    • Ёсць над чым з.
    • З. на момант.
  2. безасабовая форма, каму з інфінітывам: Прыйсці ў галаву, захацецца (размоўнае).

    • Задумалася мне схадзіць у ягады.

|| незакончанае трыванне: задумвацца.

задумаць

задумаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што і з інфінітывам: У думках вырашыць зрабіць што-н.

    • З. важную справу.
    • Задумала ехаць заўтра ў Полацк.
  2. У думках выбраць, вызначыць што-н.

    • З. цотны лік.

|| незакончанае трыванне: задумваць.

задуменны

задуменны прыметнік

Паглыблены ў думкі, разважанні, задумлівы.

  • З. выгляд.

|| назоўнік: задуменнасць.

задумлівы

задумлівы прыметнік

Тое, што і задуменны.

|| назоўнік: задумлівасць.

задушыцца

задушыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. душыць.

  2. Памерці ад недахопу паветра, ад дыму, газу і пад.

|| незакончанае трыванне: задушвацца.

задымець

задымець2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць дымець, задыміць.

задыміцца

задыміцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць дыміцца.

задыміць

задыміць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць дыміць.

задыхацца

задыхацца2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Пачаць цяжка і часта дыхаць (ад хвалявання, бегу і пад.).

    • З. ад хвалявання.
  2. Паміраць ад недахопу паветра, ад дыму, удушлівых газаў.

|| закончанае трыванне: задыхнуцца.

задышка

задышка назоўнік | жаночы род

Учашчанае і цяжкае дыханне, дыхавіца.

  • Пакутаваць ад задышкі.
задыяк

задыяк назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Пояс неба, па якім Сонца праходзіць свой бачны шлях на працягу года.

  • Знакі задыяка (абазначэнне 12 сузор’яў, праз якія праходзіць задыяк).

|| прыметнік: задыякальны.

заедзь

заедзь назоўнік | жаночы род | зборны назоўнік

Крылатыя насякомыя, якія смокчуць кроў з жывёлы (авадні, сляпні, мошкі і пад.).

заезд

заезд назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. заехаць.

  2. Адзін з тураў спаборніцтва ў скачках, бегу, гонках.

    • Паўфінальны з.
  3. Прыезд у пэўны тэрмін групы адпачываючых у санаторый, дом адпачынку.

    • Сёння ў доме адпачынку з.

|| прыметнік: заезны.

заездам

заездам прыслоўе | размоўнае

Тое, што і праездам.

заезджаны

заезджаны прыметнік | размоўнае

  1. Стомлены, змучаны.

    • З. конь.
  2. Даўно вядомы ўсім, збіты.

    • Заезджаная тэма.
    • З. жарт.
заезджы

заезджы прыметнік

Які заехаў куды-н. мімаходам, ненадоўга.

  • Заезджыя акцёры.
заездзіць

заездзіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць ездзіць.

  • Трамваі заездзілі.
заезны

заезны прыметнік

  1. гл. заезд.

  2. Заезны двор (дом) (устарэлае) — карчма з месцамі для начлегу і дваром для коней.

заекатаць

заекатаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пачаць екатаць.

  • З. ад болю.
заесці

заесці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і загрызці.

    • Воўк заеў каня.
    • Нуда заела (пераноснае значэнне: замучыла).
    • Заелі вы мяне (пераноснае значэнне: замучылі) сваімі прыдзіркамі ды папрокамі.
  2. што чым. З’есці што-н., каб заглушыць непрыемны смак.

    • З. лякарства цукеркай.
  3. што. Зашчаміць, перашкодзіўшы руху (размоўнае).

    • У кулямёце нешта заела.

|| незакончанае трыванне: заядаць.

заесціся

заесціся дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Счапіцца ў злоснай сварцы або быць у непрымірымых адносінах з кім-н.

  • З. з суседам.
  • Ен так заеўся, што ні ў чым не хоча саступаць.

|| незакончанае трыванне: заядацца.

заехаць

заехаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прыехаць куды-н. ненадоўга, па дарозе.

    • З. да знаёмых.
  2. па каго-што, а таксама з інфінітывам: Прыехаць з якой-н. мэтай.

    • З. па дзяцей.
    • З. развітацца.
  3. Пад’ехаць не прама, аб’язджаючы.

    • З. з левага боку.
    • З. наперад.
  4. Едучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба.

    • З. на край свету.
    • З. у гразь.
  5. каму ў што, па чым і без дапаўнення. Ударыць каго-н. (размоўнае грубае).

    • З. у вуха.

|| незакончанае трыванне: заязджаць.

|| назоўнік: заезд.

заечына

заечына назоўнік | жаночы род

Мяса зайца як ежа.

зажадацца

зажадацца дзеяслоў | безасабовая форма | закончанае трыванне

Узнікнуць, з’явіцца ў каго-н. (пра жаданне), захацецца.

Фразеалагізм:

  • Зажадалася кабыле воцату (размоўнае асуджальнае) — захацелася невядома чаго.
зажадаць

зажадаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Праявіць ахвоту, жаданне, захацець.

  • З. ісці па грыбы.