Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
глаголіца

глаголіца назоўнік | жаночы род

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук.

|| прыметнік: глагалічны.

  • Глагалічнае пісьмо.
гладзь

гладзь2 назоўнік | жаночы род

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

гладзільны

гладзільны прыметнік

Тое, што і прасавальны.

гладзіць

гладзіць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Лёгка праводзіць рукой па чым-н.

    • Г. па галоўцы (таксама пераноснае значэнне: патураць каму-н.).
    • Г. супраць шэрсці (таксама пераноснае значэнне: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).
  2. Тое, што і прасаваць.

|| закончанае трыванне: пагладзіць.

|| назоўнік: гладжанне.

гладка

гладка прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. гладкі (у 1 і 3 знач.), напр. гладкаскуры, гладкасценны, гладкашэрсны, гладкатвары.

гладкаствольны

гладкаствольны прыметнік

З гладкім, не наразным ствалом (у 2 знач.).

  • Гладкоствольнае ружжо.
гладкі

гладкі прыметнік

  1. Роўны, без упадзін і выступаў.

    • Г. стол.
    • Гладкая пляцоўка.
  2. пераноснае значэнне: Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

    • Лектар гаварыў гладка (прыслоўе).
    • Г. стыль.
  3. Сыты, адкормлены (размоўнае).

    • Гладкія коні.
    • Г. пан.

|| назоўнік: гладкасць.

гладыш

гладыш назоўнік | мужчынскі род

Збан без ручкі.

  • Г. з квасам.

|| прыметнік: гладышны.

гладыятар

гладыятар назоўнік | мужчынскі род

У старажытным Рыме: барэц з рабоў або ваеннапалонных, які змагаўся на арэне цырка з другім такім барцом або дзікім зверам.

|| прыметнік: гладыятарскі.

гладыёлус

гладыёлус назоўнік | мужчынскі род

Дэкаратыўная травяністая расліна з мечападобнымі лістамі і вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру.

|| прыметнік: гладыёлусны.

глазет

глазет назоўнік | мужчынскі род

Парча з каляровай шаўковай асновай і з тканымі залатымі ці сярэбранымі ўзорамі.

|| прыметнік: глазетавы.

глазура

глазура назоўнік | жаночы род

  1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняную, фаянсавую і пад. пасуду.

  2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы.

|| прыметнік: глазурны.

глазураваць

глазураваць дзеяслоў | закончанае і незакончанае трыванне

Пакрыць (-ываць) глазурай (у 1 знач.).

  • Г. пасуду.

|| назоўнік: глазуроўка і глазураванне.

гламазда

гламазда назоўнік | жаночы род | абласное

Пра няўклюднага чалавека, пра нязграбную рэч.

гланды

гланды назоўнік | жаночы род

Паднябенныя міндаліны.

|| прыметнік: гландавы.

гласарый

гласарый назоўнік | мужчынскі род

Тлумачальны слоўнік устарэлых і малазразумелых слоў пераважна да старажытных тэкстаў.

|| прыметнік: гласарыевы.

гласны

гласны назоўнік | мужчынскі род

У дарэвалюцыйнай Расіі: член гарадской думы, гарадскі дэпутат.

глаўкома

глаўкома назоўнік | жаночы род

Хвароба вачэй, выкліканая павышэннем ціску ўнутры вока.

|| прыметнік: глаўкомны.

глеба

глеба назоўнік | жаночы род

  1. Верхні слой зямной кары.

    • Гліністая г.
  2. пераноснае значэнне: Аснова, алора.

    • Падрыхтаваць глебу для перагавораў.

Фразеалагізмы:

  • Выбіць глебу з-пад чыіх ног — прымусіць пераканацца ў беспадстаўнасці чаго-н.; пазбавіць упэўненасці ў чым-н.
  • На глебе чаго, у знач. прыназоўнік: з Р — па прычыне.
  • Захворванне на нервовай глебе.

|| прыметнік: глебавы.

глебазнавец

глебазнавец назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст у галіне глебазнаўства.

глебазнаўства

глебазнаўства назоўнік | ніякі род

Навука, якая займаецца вывучэннем саставу і якасці глебы (у 1 знач.).

|| прыметнік: глебазнаўчы.

гледжанне

гледжанне назоўнік | ніякі род

Пункт гледжання — тое, што і пункт погляду (гл. погляд).

глей

глей назоўнік | мужчынскі род

Вязкі асадак з мінеральных або арганічных рэчываў на дне вадаёмаў.

|| прыметнік: глеевы.

глейкі

глейкі прыметнік

Вязкі, ліпкі.

  • Глейкая гліна.

|| назоўнік: глейкасць.

глетчар

глетчар назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і ляднік.

|| прыметнік: глетчарны.

глеісты

глеісты прыметнік

  1. Пакрыты глеем, які ічяшчае многа глею.

    • Глеістае дно возера.
  2. Вязкі.

    • Глеістая дарога.

|| назоўнік: глеістасць.

глобус

глобус назоўнік | мужчынскі род

Мадэль зямнога шара або нябеснай сферы, умацаваная на вертыкальнай падстаўцы.

|| прыметнік: глобусны.

глоса

глоса назоўнік | жаночы род | спецыяльны тэрмін

Тлумачэнне незразумелага слова або выразу, якое даецца на палях або ў самім тэксце старажытных і сярэдневяковых рукапісаў.

  • Глосы ў скарынінскіх тэкстах.
глотагенез

глотагенез назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Працэс станаўлення чалавечай натуральнай гукавой мовы.

|| прыметнік: глотагенезны.

глотка

глотка назоўнік | жаночы род

  1. Частка стрававальнага тракту — мышачная трубка, якая злучае поласць рота са страваводам.

  2. Тое, пrrо і горла (у 1 знач.; размоўнае).

    • Схваціць за глотку.
    • Драць глотку (крычаць моцна і без толку).

|| прыметнік: глотачны.

глузд

глузд назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

Розум, развага; мазгі.

  • Варочаць глуздамі.
  • 3 глузду з’ехаць (размоўнае) — страціць розум, звар’яцець.
глум

глум назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. глуміць.

  2. Пра што-н. папсаванае, марна страчанае.

    • Многа сена пайшло ў г.
глуміцца

глуміцца дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

  1. Марна траціцца, псавацца.

    • Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.
  2. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

    • Г. з дзіцяці.

|| закончанае трыванне: зглуміцца.

|| назоўнік: глум і глумленне.

глуміць

глуміць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Марна траціць, псаваць.

  • Г. дабро.

|| закончанае трыванне: зглуміць.

|| назоўнік: глум і глумленне.

глупства

глупства назоўнік | ніякі род

Што-н. нязначнае, дробязнае.

  • Не варта гаварыць пра г.

Вярзці глупства (размоўнае неадабральнае) — гаварыць недарзчнасці.

глухаваты

глухаваты прыметнік

Часткова пазбаўлены слыху; які недачувае.

глуханемата

глуханемата назоўнік | жаночы род

Адсутнасць слыху і здольнасці гаварыць.

глуханямы

глуханямы прыметнік

Пазбаўлены слыху і здольнасці гаварыць.

глухата

глухата назоўнік | жаночы род

Поўная адсутнасць або частковы недахоп слыху.

глухмень

глухмень назоўнік | жаночы род | размоўнае

Глуш.

  • Лясная г.
  • Жыць у глухмені.
глухнуць

глухнуць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Станавіцца глухім (у 1 знач.).

  2. Заціхаць, слабець, знікаць.

    • Шум глухне.
    • Матор глухне (перастае працаваць).
  3. Дзічэць, зарастаць пустазеллем.

    • Цыбуля без догляду глухне ад травы.
  4. пераноснае значэнне: Паступова слабець або знікаць.

    • Пачуцці з часам глухнуць.

|| закончанае трыванне: заглухнуць і аглухнуць.

глухі

глухі прыметнік

  1. Пазбаўлены слыху.

    • Г. чалавек.
    • Падручнікі для глухіх (назоўнік).
  2. пераноснае значэнне, да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

    • Г. да чужых патрэб.
  3. Прыглушаны, невыразны.

    • Г. трэск.
    • Піяніна гучыць глуха (прыслоўе).
  4. Густы, цёмны, непралазны.

    • Г. лес.
  5. Ціхі, які знаходзіцца ў глушы; пустынны.

    • Г. завулак.
  6. пераноснае значэнне: Позні.

    • Глухая восень.
    • Глухая поўнач.
  7. Без адтулін, суцэльны.

    • Глухая сцяна.

Глухі зычны — які вымаўляецца без удзелу голасу (спецыяльны тэрмін).

глуш

глуш назоўнік | жаночы род

  1. Густа парослы ўчастак лесу.

    • Лясная г.
  2. Аддаленае ад паселішчаў месца, захалусце.

    • Жыву ў глушы, далека ад горада.
    • У такую г. аўтобусы не даходзяць.
  3. Позняя, глухая пара.

    • У такую г. людзі адпачываюць.
глушыцель

глушыцель назоўнік | мужчынскі род

  1. Прыстасаванне для змяншэння сілы гуку рухавіка, механізма і пад. (спецыяльны тэрмін).

  2. пераноснае значэнне: Той, хто глушыць (у 3 знач.), падаўляе што-н.

    • Глушыцель крытыкі.
глушыць

глушыць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Перашкаджаць слухаць. Розныя шумы глушылі прамову і нічога не было чуваць.

  2. Рабіць нячутным, заглушаць.

    • Г. радыё.
  3. Не даваць расці, перашкаджаць развіццю чаго-н.

    • Крапіва глушыла буракі.
    • Г. ініцыятыву (пераноснае значэнне).
  4. Моцным ударам аглушаць, пазбаўляць прытомнасці.

    • Г. рыбу.
  5. Выключаць (матор, машыну і пад.).

    • Г. матор.
  6. Вельм; многа піць чаго-н. (пераважна алкагольнага; размоўнае).

    • Г. гарэлку.

|| закончанае трыванне: заглушыць і аглушыць.

|| назоўнік: глушэнне.

глушэц

глушэц назоўнік | мужчынскі род

  1. Вялікая лясная птушка сямейства цецерукоў.

  2. Глухі чалавек (размоўнае).

|| прыметнік: глушцовы.

глыб

глыб назоўнік | жаночы род

Тое, што і глыбіня (у 2 знач.).

глыба

глыба назоўнік | жаночы род

Вялікі кавалак, абломак цвёрдага рэчыва.

  • Г. лёду.

|| прыметнік: глыбавы.

  • Г. россып.
глыбака

глыбака прыстаўка

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «глыбока…», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. глыбакаводны, глыбакадонны, глыбакадумны.

глыбакаводдзе

глыбакаводдзе назоўнік | ніякі род

Высот ўзровень вады ў рацэ, вадаёме.