Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
візіт

візіт назоўнік | мужчынскі род

Наведванне, пераважна афіцыйнае.

  • Зрабіць в.
  • Прыбыць з візітам.
  • В. урача.

|| прыметнік: візітны.

Візітная картка (спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам, званнем і пад. звесткамі пра асобу, якая зрабіла візіт).

візітка

візітка назоўнік | жаночы род

  1. Спецыяльна аддрукаваная картка з прозвішчам і званнем каго-н. (размоўнае).

  2. Аднабортны кароткі сурдут з закругленымі поламі.

  3. Мужчынская ручная сумачка.

візіцёр

візіцёр назоўнік | мужчынскі род | устарэлае

Той, хто прыходзіць з візітам.

|| прыметнік: візіцёрскі.

віка

віка назоўнік | жаночы род

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых.

|| прыметнік: вікавы.

вікарый

вікарый назоўнік | мужчынскі род

У праваслаўнай царкве: памочнік епіскапа, епіскап без епархіі; у пратэстанцкай царкве: памочнік святара.

віконт

віконт назоўнік | мужчынскі род

Дваранскі тытул у старой Францыі, у Англіі, сярэдні паміж тытуламі барона і графа, а таксама асоба з такім тытулам.

|| жаночы род: вікантэса.

віктарына

віктарына назоўнік | жаночы род

Гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў, звычайна аб’яднаных агульнай тэмай.

  • Літаратурная в.
  • Музычная в.
вікінг

вікінг назоўнік | мужчынскі род

Старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік марскіх паходаў.

віла

віла назоўнік | жаночы род

Багаты дом з садам, паркам (звычайна загарадны).

вілачнік

вілачнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Куток каля печы, дзе стаяць вілкі, качарга і іншьш кухонныя прылады; качарэжнік.

  2. Дзяржанне, ручка вілак, якімі дастаюць гаршкі з печы.

вілка

вілка назоўнік | жаночы род

  1. Назва розных дэталей, прыстасаванняў з раздвоеным канцом.

    • Штэпсельная в.
  2. Такое становішча пры стральбе, калі адзін снарад падае бліжэй, а другі далей ад цэлі (спецыяльны тэрмін).

    • Узяць батарэю ў вілку.

|| прыметнік: вілачны.

вілкі

вілкі назоўнік

  1. Доўгая драўляная ручка з двума металічнымі паўкруглымі рагамі на канцы; пры дапамозе гэтай прылады ставяць у печ і вымаюць з печы гаршкі, чыгункі.

  2. Тое, што і вілы.

|| прыметнік: вілачны.

вілы

вілы назоўнік

Сельскагаспадарчая прылада ў выглядзе некалькіх доўгіх зубоў на доўгім дзяржанні.

  • Віламі па вадзе пісана (пра што-н. мала магчымае).

|| прыметнік: вілавы.

вільгатнець

вільгатнець дзеяслоў | незакончанае трыванне

Рабіць вільготным.

  • Паветра пад вечар вільгатнее.

|| закончанае трыванне: звільгатнець і павільгатнець.

вільгаць

вільгаць назоўнік | жаночы род

Сырасць, вада, якая змяшчаецца ў чым-н.

  • Паветра насычана вільгаццю.
вільготнасць

вільготнасць назоўнік | жаночы род

Наяўнасць вільгаці.

  • В. глебы, паветра.

|| прыметнік: вільготнасны.

  • В. рэжым.
вільготны

вільготны прыметнік

Насычаны вільгаццю, мокры, сыры.

  • Вільготная зямля.
вільчык

вільчык назоўнік | мужчынскі род

Верхні стык двух бакоў страхі; канёк.

|| прыметнік: вільчыкавы.

віляць

віляць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. чым. Хістаць, паварочваць з боку ў бок.

    • В. хвостом.
  2. Рухацца па звілістай лініі або рабіць крутыя павароты.

    • Дарога віляла паміж скал.
  3. пераноснае значэнне: Вагацца ў разважаннях, ухіляцца ад прамога адказу (размоўнае).

    • Трэба гаварыць праўду, а не в.

|| аднакратны дзеяслоў: вільнуць.

|| назоўнік: вілянне.

віна

віна назоўнік | жаночы род

  1. Нядобры ўчынак, правіннасць.

 * Разумець сваю віну. * Даказаць віну.

  1. адзіночны лік: Прычына, крыніца чаго-н. (неспрыяльнага).

    • Па чыёй-н. віне (г.зн. з-за каго-н.).
вінавальны

вінавальны прыметнік

Вінавальны склон — склон, які адказвае на пытанне каго-што?

вінаваты

вінаваты прыметнік

  1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.

    • Прызнаць вінаватым.
    • В. ў крадзяжы.
    • Я вінавата перад вамі.
  2. поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.

    • В. голас.
    • Вінавата (прыслоўе) паглядзець.
  3. Які вінен каму-н., мае доўг.

    • Я яму в. трыццаць рублёў.

|| назоўнік: вінаватасць.

вінаваціцца

вінаваціцца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Дакараць сябе, прызнаючы якую-н. віну, каяцца.

|| закончанае трыванне: павінаваціцца.

вінаваціць

вінаваціць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Абвінавачваць, лічыць вінаватым; асуджаць.

  • Ва ўсім вінаваціў толькі другіх.
вінаград

вінаград назоўнік | мужчынскі род

Павойная паўднёвая кустовая расліна з салодкімі буйнымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны, якія ідуць у ежу і на выраб віна.

|| прыметнік: вінаградны.

  • В. сок.
вінаградар

вінаградар назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца вінаградарствам (у 1 знач.).

|| прыметнік: вінаградарскі.

вінаградарства

вінаградарства назоўнік | ніякі род

  1. Развядзенне вінаграду як галіна раслінаводства.

  2. Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні вінаграду.

вінаградзіна

вінаградзіна назоўнік | жаночы род

Ягада вінаграду.

|| памяншальная форма: вінаградзінка.

вінаграднік

вінаграднік назоўнік | мужчынскі род

Участак, засаджаны вінаградам, вінаградная плантацыя.

|| прыметнік: вінаграднікавы.

вінакур

вінакур назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца вінакурэннем.

вінакурэнне

вінакурэнне назоўнік | ніякі род

Вытворчасць спірту і гарэлкі са збожжа, з бульбы, буракоў і інш.

|| прыметнік: вінакурны.

В. завод.

вінароб

вінароб назоўнік | мужчынскі род

Спецыяліст па вінаробству.

вінаробства

вінаробства назоўнік | ніякі род

Выраб віна з вінаграду ці іншых ягад і пладоў.

|| прыметнік: вінаробны і вінаробчы.

вінатэка

вінатэка назоўнік | жаночы род

Збор калекцыйных він.

|| прыметнік: вінатэчны.

віначэрп

віначэрп назоўнік | мужчынскі род

У старажытнасці: службовая асоба, якая загадвала віннымі склепамі, разлівала і разносіла пітво на банкетах.

вінегрэт

вінегрэт назоўнік | мужчынскі род

  1. Халодная страва, прыгатаваная з дробна нарэзаных кавалачкаў агародніны, мяса ці рыбы, яек з соўсам, алеем і воцатам.

  2. пераноснае значэнне: Сумесь разнастайных думак і паняццяў.

    • У галаве в. (усё перамяшапася, мешаніна розных поглядаў, думак; размоўнае).

|| прыметнік: вінегрэтны.

вінны

вінны прыметнік | размоўнае

Тое, што і вінаваты (у 1 і 3 знач.).

віно

віно назоўнік | ніякі род

Алкагольны напітак, прыгатаваны з ягад, садавіны.

  • Чырвонае в.
  • Вінаградныя віны.
  • Сталовае в.

|| памяншальная форма: вінцо.

|| прыметнік: вінны.

  • В. пах.
  • В. склеп.
  • Вінныя ягады — сушаныя плады фігавага дрэва.
віноўнік

віноўнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто вінаваты ў чым-н., хто з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-н.

  • В. бедства.
  • В. урачыстасці (жартаўлівае).

|| жаночы род: віноўніца.

вінт

вінт2 назоўнік | мужчынскі род

Род карцёжнай гульні.

вінтаматорны

вінтаматорны прыметнік

Пра лятальны апарат: які рухаецца пры дапамозе матора і вінта (прапелера).

  • В. самолёт.
  • Вінтаматорная авіяцыя.
вінтоўка

вінтоўка назоўнік | жаночы род

Ружжо са спіральнай нарэзкай у канале ствала.

  • В. з аптычным прыцэлам.

|| прыметнік: вінтовачны.

віншавальны

віншавальны прыметнік

Які ўтрымлівае віншаванні.

  • Віншавальная паштоўка.
віншавальнік

віншавальнік назоўнік | мужчынскі род

Той, хто віншуе каго-н., прыходзіць з віншаваннем.

|| жаночы род: віншавальніца.

|| прыметнік: віншавальніцкі.

віншаваць

віншаваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Вітаць з выпадку чаго-н. прыемнага, радаснага.

  • В. са святам, з юбілеем.

|| закончанае трыванне: павіншаваць.

|| назоўнік: віншаванне.

віны

віны назоўнік | жаночы род

Масць у ігральных картах, тое, што і пікі.

|| прыметнік: віновы.

віньетка

віньетка назоўнік | жаночы род

Аздабленне ў выглядзе невялікага малюнка, арнамента на загаловачным лісце кнігі, у пачатку або канцы раздзела.

|| прыметнік: віньетачны.

вір

вір назоўнік | мужчынскі род

  1. Кругавы, лейкападобны рух вады на рацэ, які ўзнікае ад сугыкнення сустрэчных плыней.

    • В. падзей (пераноснае значэнне).
  2. Глыбокае месца ў рацэ, з ямай, дзе адбываецца завіхрэнне плыні.

    • У віру на калу (размоўнае) —
      1. пра няўстойлівае, няпэўнае жыццё;
      2. далёка, невядома дзе.
    • Хоць у вір галавой (размоўнае) — пра цяжкае, бязвыхаднае становішча.

|| памяншальная форма: вірок.

|| прыметнік: віравы.

  • Віравая вада.
віра

віра2 выклічнік

У мове будаўнікоў, партовых грузчыкаў і інш.: падымай уверх!; процілегласць: майна.

віраванка

віраванка назоўнік | жаночы род

Тое, што і чайнворд.

|| прыметнік: віраваначны.