Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
выгаралы

выгаралы прыметнік

  1. Выпалены; які пасох, загінуў ад спёкі.

    • Выгаралая трава.
  2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца.

    • Выгаралыя валасы.
    • Выгаралая хусцінка.
выгараць

выгараць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Станоўча вырашыцца, удацца.

  • Справа яго не выгорала.

|| незакончанае трыванне: выгараць.

выгарнуць

выгарнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Выграбці адкуль-н.

  • В. жар з печы.

|| незакончанае трыванне: выгортваць.

выгарына

выгарына назоўнік | жаночы род

Тое, што і выгар.

выгаціць

выгаціць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць гаць на чым-н.

  • В. дарогу бярвеннем.

|| незакончанае трыванне: выгачваць.

выгладзіцца

выгладзіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць роўным, гладкім.

    • Выгладзіўся тронак рыдлёўкі.
  2. Стаць адпрасаваным.

    • Сукенка добра выгладзілася.
  3. Стаць сытым, гладкім (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: выгладжвацца.

выгладзіць

выгладзіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць роўным, гладкім.

    • В. дарогу.
  2. што Адпрасаваць, расправіць складкі.

    • В. кашулю прасам.
  3. Адкарміць, зрабіць сытым (размоўнае).

    • В. кабанчыка.

|| незакончанае трыванне: выгладжваць.

выгляд

выгляд назоўнік | мужчынскі род

  1. Знешнасць, вонкавае аблічча; стан.

    • Здаровы в.
    • Шарападобны в.
    • З вучоным выглядам.
  2. У спалучэнні з прыназоўнік «з», «на», «пад» утварае прыслоўныя словазлучэнні ў знач.: знешне.

    • На в. або з выгляду ён яшчэ маладжавы.
    • Для выгляду — каб толькі здавалася.
    • Не падаць (або не паказаць) выгляду — не даць заўважыць, зразумець што-н.
    • Пад выглядам каго-чаго (размоўнае) — пад маркай каго-, чаго-н., выдаючы за каго-, што-н.
    • Рабіць выгляд — прыкідвацца, прытварацца.
    • У выглядзе чаго — у форме чаго-н.
    • Выклаў доклад у выглядзе тэзісаў.
выглядаць

выглядаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. выглядзець.

  2. Мець які-н. выгляд або здавацца каму-н., кім-, чым-н.

    • Добра в.
    • В. героем.
  3. Высоўваючыся з укрыцця, глядзець, пазіраць (размоўнае).

    • В. з-за вугла.
  4. Віднецца, быць відным.

    • Насоўка выглядала з кішэні.
выглядваць

выглядваць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і выглядаць (у 3 і 4 знач.).

выглядзець

выглядзець дзеяслоў | закончанае трыванне

Уважліва назіраючы, заўважыць, знайсці.

  • В. сябра ў натоўпе.

|| незакончанае трыванне: выглядаць, выглядваць і выгледжваць.

выглянуць

выглянуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець.

    • В. з-за вугла на вуліцу.
  2. Стаць відным, паказацца.

    • З-за хмар выглянула сонца.

|| незакончанае трыванне: выглядваць і выглядаць.

выглянцаваць

выглянцаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Навесці глянец на што-н.

  • В. стол лакам.
  • Выглянцаваныя манеры (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: выглянцоўваць.

выгнанне

выгнанне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выгнаць (у 2 знач.).

  2. Вымушанае прабыванне дзе-н. у якасці выгнанага (кніжнае).

    • Жыць у выгнанні.
выгнаннік

выгнаннік назоўнік | мужчынскі род | кніжнае

Той, хто знаходзіцца ў выгнанні.

|| жаночы род: выгнанніца.

|| прыметнік: выгнанніцкі.

выгнаць

выгнаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Гонячы, прымусіць выйсці, выехаць; выдаліць.

    • В. жывёлу з хлява.
    • В. з работы (пераноснае значэнне).
  2. Выдаліць сілай, прагнаць.

    • В. акупантаў.
    • В. дрэнныя думкі з головы (пераноснае значэнне).
  3. Здабыць шляхам перагонкі (спецыяльны тэрмін).

    • В. бочку шкіпінару.

|| незакончанае трыванне: выганяць.

|| назоўнік: выганка.

выгнуцца

выгнуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб.

|| незакончанае трыванне: выгінацца і выгібацца.

выгнуць

выгнуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Сагнуць дугой, надаць сагнутую форму.

    • В. шыю.
  2. Выпрастаць, разгарнуць (размоўнае).

    • В. бляху.

|| незакончанае трыванне: выгінаць і выгібаць.

выгнісці

выгнісці (выгніць) дзеяслоў | закончанае трыванне

Згнісці ў адным месцы, у сярэдзіне або поўнасцю.

  • Выгніў яблык.
  • Подлога выгніла.

|| незакончанае трыванне: выгніваць.

выгода

выгода назоўнік | жаночы род

  1. пераважна (выгоды, -аў). Усё, што задавальняе максімальныя запатрабаванні, чым зручна карыстацца.

    • Кватэра з усімі выгодамі.
  2. Прыволле.

    • Гусям тут в.
выгодны

выгодны прыметнік

  1. Добра прыстасаваны для зручнага карыстання, цалкам прыдатны.

    • Выгодная канапа.
    • Мне тут выгодна (безасабовая форма у знач. выказніка:).
    • Выгодна (прыслоўе) будзе ехаць.
  2. Прывольны.

    • Выгодныя мясціны.

|| назоўнік: выгаднасць.

выграбны

выграбны прыметнік

Прызначаны для выграбання.

  • Выграбная лапата.

Выграбная яма — памыйная яма для звальвання смецця, розных нечыстот.

выграбці

выграбці дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Грабучы, выдаліць.

    • В. попел з печы.
  2. Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне.

    • В. ямку, нару.

|| незакончанае трыванне: выграбаць.

выгрузіцца

выгрузіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

  • Войсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незакончанае трыванне: выгружацца.

выгрузіць

выгрузіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Дастаць і вынесці груз з чаго-н.

  • В. багаж.

|| незакончанае трыванне: выгружаць.

|| назоўнік: выгрузка.

выгук

выгук назоўнік | мужчынскі род

Гучны вокліч, вокрык.

  • В. адабрэння.
выгукнуць

выгукнуць дзеяслоў | аднакратны дзеяслоў | закончанае трыванне

Гучна прамовіць, сказаць што-н., выкрыкнуць.

|| незакончанае трыванне: выгукваць.

выгуляцца

выгуляцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

    • В. за дзень дома.
  2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

    • Выгулялася жывёла за лета.

|| незакончанае трыванне: выгульвацца.

выгіб

выгіб назоўнік | мужчынскі род

Выпукласць, выпуклая лінія згібу.

  • В. дугі.
  • В. ракі.
выгібацца

выгібацца дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і выгінацца (гл. выгнуцца).

выгібаць

выгібаць дзеяслоў | незакончанае трыванне

Тое, што і выгінаць (гл. выгнуць).

выгін

выгін назоўнік | мужчынскі род

Тое, што і выгіб.

выгінасты

выгінасты прыметнік | размоўнае

Выгнуты, звілісты.

  • Выгінастая шабля.
  • Выгінастая сцежка.

|| назоўнік: выгінастасць.

выдавец

выдавец назоўнік | мужчынскі род

Той, хто займаецца выдавецкай справай.

|| прыметнік: выдавецкі.

выдавецтва

выдавецтва назоўнік | ніякі род

Установа, якая займаецца выданнем кніг, часопісаў і пад.

|| прыметнік: выдавецкі.

выдаліць

выдаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Прымусіць выйсці, знікнуць; перамясціць.

    • В. побочных асоб.
    • В. прымесі.
  2. Выразаць, выняць шляхам аперацыі.

    • В. пухліну.
    • В. нырку.

|| незакончанае трыванне: выдаляць.

|| назоўнік: выдаленне.

выданне

выданне назоўнік | ніякі род

  1. гл. выдаць.

  2. Выдадзены твор.

    • Акадэмічнае в.
    • Чатырнаццацітомнае в. збору твораў Якуба Коласа.
  3. на выданні — у тым узросце, калі пара выдаваць замуж (пра дзяўчыну).

выдасканаліцца

выдасканаліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць больш успрыімлівым, тонкім, вострым.

  2. Дасягнуць поспеху, дайсці да дасканаласці ў выкананні чаго-н.

|| незакончанае трыванне: выдасканальвацца.

выдасканаліць

выдасканаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Развіваючы што-н., дасягнуць дасканаласці, зрабіць больш тонкім, вострым, успрыімлівым.

  • В. стыль.

|| незакончанае трыванне: выдасканальваць.

выдаткавацца

выдаткавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрасходавацца, зрасходаваць свае грошы.

  • В. ў дарозе.

|| незакончанае трыванне: выдаткоўвацца.

|| назоўнік: выдаткоўванне і выдаткаванне.

выдаткаваць

выдаткаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрасходаваць, патраціць. В. грошы на будаўніцтва.

  • В. усе сродкі.

|| незакончанае трыванне: выдаткоўваць.

|| назоўнік: выдаткоўванне і выдаткаванне.

выдаткі

выдаткі назоўнік | мужчынскі род

Затраты на што-н., расходная сума.

  • В. вытворчасці.
  • Прыбытак і в. бюджэту.
выдатнасць

выдатнасць назоўнік | жаночы род

  1. гл. выдатны.

  2. Што-н. славутае.

    • Архітэктурныя выдатнасці Полацка.
  3. Выдатны ў нейкай справе спецыяліст.

    • Сусветныя выдатнасці навукі.
выдатны

выдатны прыметнік

  1. Які вылучаецца сярод іншых, славуты; які карыстаецца надзвычай вялікай вядомасцю.

    • В. вучоны.
  2. Незвычайны, выключны.

    • В. розум.
    • Выдатныя здольнасці.
  3. Вельмі добры.

    • Продукцня выдатнай якасці.
    • Ты ж выдатна (прыслоўе) спяваеш.
  4. выдатна, нескланяльнае, н. Самая высокая адзнака (у 4 знач.).

    • Атрымаць выдатна па хіміі.

|| назоўнік: выдатнасць.

выдатнік

выдатнік назоўнік | мужчынскі род

  1. Навучэнец, які мае выдатныя адзнакі па ўсіх вучэбных прадметах.

    • Круглы в.
  2. Работнік, які выцатна выконвае свае абавязкі.

    • В. вытворчасці.
    • В. баявой і палітычнай падрыхтоўкі.

|| жаночы род: выдатніца.

выдахнуць

выдахнуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Здохнуць, падохнуць, перавесціся (пра жывёлу).

выдацца

выдацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Утварыць выступ, выступіць за мяжу чаго-н.

    • Дом выдаўся вуглом на плошчу.
  2. Здарыцца, выпасці; удацца.

    • Дзень выдаўся цёплы, сонечны.
    • Ураджай выдаўся добры.

|| незакончанае трыванне: выдавацца.

выдаць

выдаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Даць што-н., забяспечыць чым-н.

    • В. грашовы аванс.
    • В. даведку.
  2. Вырабіць, выпусціць (якую-н. прадукцыю), падаць як вынік работы (спецыяльны тэрмін).

    • Мартэн выдаў першую плаўку.
    • Машына выдала інфармацыю.
  3. (са словам «замуж» або, размоўнае, без яго), каго за каго. Паспрыяць замужжу, аддаць замуж.

    • В. дачку за афіцэра.
    • Удала выдалі дзяўчыну.
  4. Выпусціць з друку, надрукаваць.

    • В. кнігу.
  5. Апублікаваць, абвясціць.

    • В. пастанову.
  6. Раскрыць, зрабіць вядомым; удаць.

    • В. змоўшчыкаў.
    • В. сакрэт.
    • В. сябе неабдуманым словам.
  7. каго-што за каго-што. Прадставіць, назваць не тым, кім, чым яны з’яўляюцца.

    • В. сябра за брата.
    • В. чутае за бачанае.

|| незакончанае трыванне: выдаваць.

|| назоўнік: выдача і выданне.

выдаіць

выдаіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Тое, што і падаіць.

    • В. кароў.
  2. Атрымаць даеннем.

    • В. малако.

|| незакончанае трыванне: выдойваць.

выдзел

выдзел назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Частка маёмасці, атрыманая ў карыстанне кім-н.