Усе словы

Слова Азначэнне Дзеянне
закрасіць

закрасіць дзеяслоў | закончанае трыванне

Палажыць у што-н. закрасу, заправіць.

  • З. капусту смятанай.

|| незакончанае трыванне: закрашваць.

закратацца

закратацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кратацца, варушыцца.

закратаць

закратаць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кратаць, варушыць.

  • З. пальцамі.
закройшчык

закройшчык назоўнік | мужчынскі род

Майстар па закрою матэрыялу для шыцця адзення.

|| жаночы род: закройшчыца.

|| прыметнік: закройшчыцкі.

закрочыць

закрочыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць крочыць.

закроіць

закроіць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Скроіць, выкраіць.

|| незакончанае трыванне: закройваць.

|| назоўнік: закрой.

|| прыметнік: закройны.

закругленне

закругленне назоўнік | ніякі род

  1. гл. закругліць.

  2. множны лік: -яў. Закругленая частка чаго-н.

    • На закругленні дарогі.
закруглены

закруглены прыметнік

  1. Які мае круглую форму, акруглы.

  2. пераноснае значэнне: Пра стыль мовы: гладкі, стройны.

    • Закругленая фраза.

|| назоўнік: закругленасць.

закругліцца

закругліцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць круглым, закругленым.

    • Бераг возера закругліўся.
  2. пераноснае значэнне: Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (размоўнае жартаўлівае).

    • Дакладчык закругліўся.

|| незакончанае трыванне: закругляцца.

|| назоўнік: закругленне.

закругліць

закругліць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць круглым ці больш круглым.

    • З. вугал.
  2. пераноснае значэнне: Прыдаць стройнасць і закончанасць.

    • З. фразу.
  3. пераноснае значэнне: Скончыць, завяршыць (размоўнае).

    • З. год з добрымі вытворчымі паказчыкамі.

|| незакончанае трыванне: закругляць.

|| назоўнік: закругленне.

закружыцца

закружыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кружыцца.

  • Галава закружылася.
закружыць

закружыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кружыць.

  • Закружыла завіруха.
  • Закружыць галаву каму (размоўнае неадабральнае) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.
закруціцца

закруціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Завіцца (пра валасы).

    • Валасы закруціліся.
  2. Абматацца, абвіцца вакол чаго-н.

    • Пуга закруцілася вакол пугаўя.
  3. Абматаць, абгарнуць сябе чым-н.

    • З. ў коўдру.
  4. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў (размоўнае).

    • Столькі спраў, зусім закруціўся.
  5. Пачаць круціцца.

    • Кола закруцілася.

|| незакончанае трыванне: закручвацца.

закруціць

закруціць2 дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Пачаць круціць.

  • Вецер закруціў лісце.
закрыты

закрыты прыметнік

  1. Які мае дах, сценкі.

    • З. вазок.
  2. Не для ўсіх даступны.

    • Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае).
    • З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).
  3. Скрыты, унутраны (спецыяльны тэрмін).

    • Працякаць у закрытай форме (пра хваробу).
    • З. пералом.
    • Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.
    • Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.
    • Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.
закрыцца

закрыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. гл. закрыць.

  2. Пра магазіны, установы і пад.: спыніць работу.

    • Магазін закрыўся.
    • Выстаўка закрылася.

|| незакончанае трыванне: закрывацца.

закрыць

закрыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Накрыць, прыкрыць чым-н.

    • З. коўдрай.
    • З. твар рукамі.
  2. Скласці, самкнуць што-н. раскрытае.

    • З. парасон.
    • З. кнігу.
    • З. вочы.
  3. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.), спыніць доступ куды-н.

    • З. уваход. З. граніцу.
  4. Спыніць, пакласці канец правядзенню, дзеянню, дзейнасці чаго-н.

    • З. сход.
    • З. прадпрыемства.
    • З. гандаль.

|| незакончанае трыванне: закрываць.

|| зваротны стан: закрыцца.

|| незакончанае трыванне: закрывацца.

|| назоўнік: закрыццё.

закрычаць

закрычаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Крыкнуць.

    • З. ад болю.
  2. Пачаць крычаць.

    • Закрычалі «брава».
закрэмзаць

закрэмзаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Закрэсліць напісанае мноствам ліній.

  • З. цэлыя старонкі рукапісу.
закрэпка

закрэпка назоўнік | жаночы род

Прыстасаванне для замацавання чаго-н.

|| прыметнік: закрэпачны.

закрэсліць

закрэсліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Правесці рысу па тэксту, малюнку, каб зрабіць іх несапраўднымі.

  • З. напісанае.
  • З. чые-н. старыя заслугі (пераноснае значэнне).

|| незакончанае трыванне: закрэсліваць.

закульгаць

закульгаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Пачаць кульгаць.

    • З ночы я штосьці закульгаў.
  2. Пайсці кульгаючы.

    • Закульгаў дадому.
закулісны

закулісны прыметнік

  1. Які адбываецца за кулісамі тэатра, у тэатры.

    • Закуліснае жыццё.
  2. пераноснае значэнне: Скрыгы, тайны.

    • Закулісныя перагаворы.
закупорыцца

закупорыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Закрыцца шчыльна, наглуха.

  • Бутэлька закупорылася.

|| незакончанае трыванне: закупорвацца.

|| назоўнік: закупорванне і закупорка.

  • Закупорка вен.
закупорыць

закупорыць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Заткнуць шчыльна (адтуліну ў чым-н.).

    • З. бочку.
    • Тромб закупорыў вену.
  2. Прымусіць сядзець у памяшканні (размоўнае).

    • З. у чатырох сценах.

|| незакончанае трыванне: закупорваць.

|| назоўнік: закупорванне і закупорка.

закупшчык

закупшчык назоўнік | мужчынскі род

Той, хто робіць закупку, займаецца закупкай чаго-н.

|| жаночы род: закупшчыца.

закупіць

закупіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Купіць у вялікай колькасці або оптам.

    • З. прамысловае абсталяванне.
  2. што і чаго. Запасціся пакупкай.

    • З. прадукты.
    • З. дроў.

|| незакончанае трыванне: закупляць.

|| назоўнік: закупліванне, закуп і закупка.

|| прыметнік: закупачны.

  • Закупачныя цэны.
закуродымлены

закуродымлены прыметнік

Пакрыты сажай, куродымам.

  • Закуродымленая столь.
закуродыміцца

закуродыміцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пакрыцца сажай, куродымам.

  • Шкло ў лямпе закуродымілася.

|| незакончанае трыванне: закуродымлівацца.

закурыцца

закурыцца2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць курыцца.

закурыць

закурыць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што, чаго і без дапаўнення.

    • Запаліць і пачаць курыць. з. люльку.
  2. Стаць курцом.

    • Ён рана закурыў.

|| незакончанае трыванне: закурваць.

закурэлы

закурэлы прыметнік

Пакрыты сажай, закураны.

  • Закурэлыя чалеснікі.
закурэцца

закурэцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Задыміцца.

    • На пажарніку вопратка закурэлася.
  2. Падняцца віхрам.

    • Пыл закурэўся.
закурэць

закурэць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць курэць.

  • Галавешка закурэла.
закусаць

закусаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Скусаць, замучыць укусамі.

  • Закусалі камары.
закусачная

закусачная назоўнік | жаночы род

Род сталовай, у якой падаюць проста згатаваныя, звычайна халодныя стравы.

закуска

закуска назоўнік | жаночы род

  1. гл. закусіць 2.

  2. множны лік: -сак. Ежа, страва, якой закусваюць.

    • Халодныя закускі.
    • На закуску (таксама пераноснае значэнне: пад канец, у заключэнне; размоўнае).

|| прыметнік: закусачны.

закусь

закусь назоўнік | жаночы род | размоўнае

Тое, што і закуска (у 2 знач.).

закусіць

закусіць2 дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. што, чым і без дапаўнення.

    • Заесці выпітае (віно, гарэлку і пад.).
  2. Крыху паесці, перакусіць перад дарогай (размоўнае).

|| незакончанае трыванне: закусваць.

|| назоўнік: закусванне і закуска.

закутак

закутак назоўнік | мужчынскі род

  1. Цёмны, цесны вугал, куток.

  2. пераноснае значэнне: Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

закід

закід назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. закінуць.

  2. множны лік: -аў. Напамінанне, лёгкі папрок.

    • Зрабіць з. каму-н.
закідацца

закідацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кідацца.

  • З. ў роспачы.
  • З. гразёю.
закідаць

закідаць2 дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. гл. закінуць.

  2. Намякаць на што-н. (размоўнае).

    • Я ведаю, куды ты закідаеш.
закінуцца

закінуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Згубіцца, зваліўшыся куды-н., за што-н. (размоўнае).

    • Ножык кудысьці закінуўся.
  2. Адкінуцца назад.

    • Галава закінулася.

|| незакончанае трыванне: закідацца і закідвацца.

закінуць

закінуць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Кінуць куды-н. або далёка.

    • З. мяч у сетку.
    • З. вуду (таксама пераноснае значэнне: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н. намёкам, пытаннямі; размоўнае).
  2. Падняўшы, надаць чаму-н. іншае становішча.

    • З. нагу за нагу.
    • З. стрэльбу за плячо.
  3. пераноснае значэнне: Даставіць куды-н.

    • З. прадукты на дачу.
    • З. дэсант у тыл ворага.
  4. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н.

    • З. вучобу.
    • З. гаспадарку.
    • Закінуць слова або слоўца (размоўнае) — пахадайнічаць за каго-н., аказаць падтрымку.
    • Як за сябе закінуць (размоўнае) — хутка і многа (з’есці, выпіць).

|| незакончанае трыванне: закідаць і закідваць.

|| назоўнік: закід.

закіпець

закіпець дзеяслоў | закончанае трыванне

Пачаць кіпець.

  • Вада закіпела.
закіс

закіс назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

У хіміі: ніжэйшая ступень акіслення элемента.

  • З. медзі.

|| прыметнік: закісны.

закіслы

закіслы прыметнік

  1. Які закіс.

    • З. булён.
  2. Занадта кіслы (размоўнае).

    • З. квас.
закіснуць

закіснуць дзеяслоў | закончанае трыванне

Стаць кіслым.

  • Цеста закісла.
  • З. у адзіноце (пераноснае значэнне і размоўнае).

|| незакончанае трыванне: закісаць.

|| назоўнік: закісанне.

зала

зала назоўнік | жаночы род

  1. Вялікае памяшканне для публічных сходаў, для заняткаў чым-н. і інш. мэт.

    • Глядзельная з.
    • Актавая з.
    • Чытальная з.
    • Спартыўная з.
  2. Прасторны парадны пакой даля прыёму гасцей.

|| прыметнік: зальны.