| адкрасці |
адкрасці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Украсці тое, што было забрана.
|| незакончанае трыванне: адкрадваць.
|
|
| адкроіць |
адкроіць дзеяслоў | закончанае трыванне
Адрэзаць ад цэлага ці кавалка (часцей пра хлеб).
|| незакончанае трыванне: адкройваць.
|
|
| адкруціцца |
адкруціцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Раскруціўшыся, аддзяліцца; адшрубавацца.
- Вяроўка адкруцілася.
- Адкруцілася гайка.
-
Ухіліцца, хітра вызваліцца ад чаго-н. (размоўнае).
|| незакончанае трыванне: адкручвацца.
|
|
| адкруціць |
адкруціць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Круцячы, аддзяліць, зняць, адшрубаваць.
- А. дрот.
- А. гайку.
- А. кран.
- Адкруціць галаву (вушы) каму (размоўнае незадав.) — пагроза пакараць, расправіцца.
|| незакончанае трыванне: адкручваць.
|
|
| адкрыты |
адкрыты прыметнік
-
Нічым не загароджаны, не прыкрыты.
- А. прастор.
- Адкрытае мора.
- Смажыць на адкрытым агні.
-
Даступны для ўсіх жадаючых.
-
Не тайны, яўны.
- А. пратэст.
- Адкрыта (прыслоўе) выступіць з крытыкай недахопаў.
- Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).
-
Шчыры, прамы.
-
Тое, што і разгорнуты.
- Адкрытая кніга.
- А. журнал.
-
З вялікім выразам.
-
Не падземны, з знадворным выхадам пласта.
- А. спосаб здабычы вугалю.
- Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.
- Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.
- Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.
- Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.
- У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (размоўнае) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.
|| назоўнік: адкрытасць.
|
|
| адкрыцца |
адкрыцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Стаць адкрытым (гл. адкрыць у 1, 2, 3, 4, 6, 7, 8 і 9 знач.).
-
Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.
-
пераноснае значэнне: Стаць бачным, паказацца.
- Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.
-
Выявіцца, з’явіцца (размоўнае).
-
Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.
|| незакончанае трыванне: адкрывацца.
|
|
| адкрыццё |
адкрыццё назоўнік | ніякі род
-
гл. адкрыць.
-
Тое, што адкрыта, стала вядомым у выніку даследаванняў і пад., новая ісціна.
- Навуковае а.
- А. атамнай энергіі.
|
|
| адкрыць |
адкрыць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Тое, што і адчыніць.
-
Зрабіць даступным для чаго-н., раскрыць, распячатаць, адкаркаваць і пад.
- А. кансервы.
- А. бутэльку.
- А. пісьмо.
-
Раскрыць, разамкнуць.
- А. кніжку.
- А. ноты.
- А. вочы.
-
Зняць што-н. зверху, агаліць.
-
Увесці ў дзеянне, пусціць што-н.
-
Выявіць, паведаміць адкрыта, не тоячыся, што-н.
- А. праўду.
- А. свае планы.
-
Даць шырокія магчымасці для развіцця чаго-н.
-
Пачаць што-н., пакласці пачатак якім-н. дзеянням, дзейнасці.
- А. сход.
- А. рахунак.
- А. тэатральны сезон.
- А. агонь (пачаць страляць).
-
Устанавіць наяўнасць, існаванне чаго-н.
- А. залежы вугалю.
- А. сакрэт.
- А. Амерыку (пераноснае значэнне: сказаць, аб’явіць тое, што даўно вядома; іранічны сэнс).
|| незакончанае трыванне: адкрываць.
|| назоўнік: адкрыццё і адкрыванне.
|
|
| адкрэсліць |
адкрэсліць дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддзяліць або выдзеліць рыскай.
- А. патрэбны тэкст у кнізе.
|| незакончанае трыванне: адкрэсліваць.
|
|
| адкукаваць |
адкукаваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць, перастаць кукаваць.
-
пераноснае значэнне: Адбыць пэўны час у цяжкіх умовах (размоўнае).
- Дзесяць месяцаў адкукаваў у каталажцы.
|
|
| адкуль |
адкуль прыслоўе
-
пытальнае. З якога месца, з якой крыніцы.
- А. едзеце?
- А. гэта вядома?
-
адноснае. З таго месца (пра якое гаворыцца ў дадзеным сказе).
- Мы глянулі туды, адкуль пачуліся галасы.
|
|
| адкуль-небудзь |
адкуль-небудзь прыслоўе
З якога-н. месца, з якой-н. крыніцы.
- Адкуль-небудзь даведаемся.
|
|
| адкупшчык |
адкупшчык назоўнік | мужчынскі род
Уладальнік водкупу.
|
|
| адкупіцца |
адкупіцца дзеяслоў | устарэлае | закончанае трыванне
Вызваліцца ад якой-н. залежнасці, ад якіх-н. абавязкаў за плату, хабар і пад. і выкупіць сябе.
|| незакончанае трыванне: адкупляцца.
|
|
| адкупіць |
адкупіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Атрымаць права на што-н., заплаціўшы грошы; узяць на водкуп; купіць (устарэлае).
-
Купіўшы што-н., аддаць замест сапсаванага, згубленага (размоўнае).
|| незакончанае трыванне: адкупляць.
|
|
| адкусіць |
адкусіць дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддзяліць зубамі або кусачкамі, шчыпцамі.
- А. хлеба.
- А. кавалак дроту.
|| незакончанае трыванне: адкусваць.
|
|
| адкідаць |
адкідаць дзеяслоў | закончанае трыванне
Адкінуць за некалькі разоў.
|| незакончанае трыванне: адкідаць.
|
|
| адкідны |
адкідны прыметнік
Які адкідваецца, прымацаваны адным краем.
- З адкідным верхам машына.
- Адкідное крэсла.
|
|
| адкіды |
адкіды назоўнік
Непрыгодныя рэшткі чаго-н., адходы.
- Скрыня для акідаў.
- А. вытворчасці.
- А. грамадства (пераноснае значэнне).
|| прыметнік: адкідны.
|
|
| адкінуцца |
адкінуцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Адхіліцца, адваліцца назад тулавам.
-
Раптоўна адчыніцца, адпасці, адсунуцца ў бок.
- Адкінуліся дзверцы.
- Адкінуліся шторы.
-
Вярнуцца зноў (пра хваробу).
-
пераноснае значэнне: Адвярнуцца.
- Адкінуліся кавалеры, засталася адна.
|| незакончанае трыванне: адкідвацца.
|
|
| адкінуць |
адкінуць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Кінуць убок.
-
пераноснае значэнне: Не прыняць, адмовіцца ад чаго-н. (размоўнае).
- Добрую рэч ніхто не адкіне.
- А. сумненні.
-
пераноснае значэнне: Атакуючы, прымусіць адступіць.
-
Адкрыць, адвесці ўбок, адвярнуць, закінуць назад.
- А. века скрыні.
- А. галаву.
-
Зменшыць на пэўную колькасць, адняць.
-
ас. і безасабовая форма, каго-што.
- Вярнуцца (пра хваробу).
- Грып яго адкінуў.
-
Адбіць, стварыць (цень, святло і пад.).
- Сад адкінуў густы цень.
- Адкінуць хвост (капыты) (размоўнае) — захварэць, памерці.
|| незакончанае трыванне: адкідваць.
|
|
| адкіпелы |
адкіпелы прыметнік
Які згус, ссеўся пры кіпенні.
|
|
| адкіпець |
адкіпець дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Згуснуць, ссесціся ад кіпення.
-
пераноснае значэнне: Супакоіцца, уціхнуць.
- Адкіпела на сэрцы (безасабовая форма).
|| незакончанае трыванне: адкіпаць.
|
|
| адлавіць |
адлавіць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць лавіць.
-
Злавіць, вылавіць (спецыяльны тэрмін).
|| незакончанае трыванне: адлоўліваць.
|| назоўнік: адлоўліванне і адлоў.
|
|
| адлажыць |
адлажыць дзеяслоў | закончанае трыванне
Тое, што і адкласці (у 1 і 2 знач.).
|
|
| адламацца |
адламацца дзеяслоў | закончанае трыванне
Ломячыся, зламаўшыся, адпасці.
- Ручка дзвярэй адламалася.
|| незакончанае трыванне: адломлівацца і адломвацца.
|
|
| адламаць |
адламаць дзеяслоў | закончанае трыванне
Ломячы, зламаўшы, аддзяліць.
|| незакончанае трыванне: адломліваць і адломваць.
|
|
| адлегласць |
адлегласць назоўнік | жаночы род
Прастора, якая раздзяляе два пункты, прамежак паміж чым-н.
- Велізарная а. раздзяляе нас.
- Трымаць на адлегласці (таксама пераноснае значэнне: не дапускаць блізкасці, збліжэння з кім-н.).
|
|
| адлеглы |
адлеглы прыметнік
Аддалены (у прасторы, часе, па ступені развіцця).
|
|
| адлегчы |
адлегчы дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Знікнуць, перастаць адчувацца (пра трывогу, боль і пад.).
- Боль ад сэрца адлёг.
- Сэрца не камень, адляжа (прыказка).
- На душы адлягло (безасабовая форма).
-
Спасці, паменшаць (пра холад, мароз).
- Мароз адлёг.
- Пад раніцу адлегла, пацяплела (безасабовая форма).
|| незакончанае трыванне: адлягаць.
|
|
| адлежацца |
адлежацца (адляжацца) дзеяслоў | размоўнае | закончанае
трыванне
Паляжаўшы, адпачыць, аднавіць сілы, акрыяць (пасля хваробы, стомы і пад.).
- Адляжаўся ў бальніцы, паправіўся.
|| незакончанае трыванне: адлежвацца.
|
|
| адлежаць |
адлежаць (адляжаць) дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Лежачы доўга або ў нязручнай позе, выклікаць зняменне якой-н. часткі цела.
-
Хварэючы, праляжаць пэўны час у пасцелі (размоўнае).
- Адляжаў тыдзень у бальніцы.
|| незакончанае трыванне: адлежваць.
|
|
| адлезці |
адлезці дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Перастаць чапляцца, адчапіцца.
|
|
| адлетаваць |
адлетаваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Пражыць, перажыць лета.
|
|
| адлетаць |
адлетаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць лётаць.
-
Прабыць у авіяцыі, пралётаць пэўны час (размоўнае).
|
|
| адложысты |
адложысты прыметнік
Пакаты, адхонны, не круты.
|
|
| адломак |
адломак назоўнік | мужчынскі род
Адламаны кавалак чаго-н. і абломак.
- А. старога свету (пераноснае значэнне: астатак).
|
|
| адлучыцца |
адлучыцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Пакінуць якое-н. месца на нейкі час; часова выйсці.
-
Аддзяліцца, адысці ад каго-, чаго-н.
|| незакончанае трыванне: адлучацца.
|| назоўнік: адлучка.
|
|
| адлучыць |
адлучыць дзеяслоў | закончанае трыванне
Аддзяліць ад каго-, чаго-н., адасобіць.
- А. авечку ад чарады.
- А. ад царквы (прызнаць чужым царкве).
- Пясок адлучыў частку возера.
|| незакончанае трыванне: адлучваць і адлучаць.
|| назоўнік: адлучэнне.
|
|
| адлушчыцца |
адлушчыцца дзеяслоў | закончанае трыванне
Лушчачыся, адваліцца, адпасці.
|| незакончанае трыванне: адлушчвацца.
|
|
| адлюстраванне |
адлюстраванне назоўнік | ніякі род
-
гл. адлюстраваць.
-
Адбітак прадмета на гладкай люстраной паверхні.
-
Адбітак у нашай свядомасці з’яў аб’ектыўнай рэальнасці.
- Навуковая тэорыя адлюстравання.
-
Тое, што ўвасабляецца ў мастацкіх вобразах і малюнках.
- А. жыцця ў мастацкім творы.
-
Тое, што з’яўляецца вонкавым выяўленнем чаго-н. і адбітак.
- Убачыць а. радасці ў вачах.
|
|
| адлюстравацца |
адлюстравацца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Даць, атрымаць адлюстраванне на гладкай бліскучай паверхні.
- Адлюстраваўся месяц у вадзе.
-
Адбіцца ў свядомасці чалавека ў форме вобразаў і паняццяў.
-
Увасобіцца ў мастацкіх вобразах, праявіцца.
- Жыццё найлепш адлюстравалася ў кнізе паэта.
-
(1 і 2 не ўжыв.). Выявіцца, атрымаць знешняе праяўленне.
- На твары адлюстраваўся страх.
|| незакончанае трыванне: адлюстроўвацца.
|
|
| адлюстраваць |
адлюстраваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
што. Узнавіць, перадаць чый-н. вобраз на сваёй люстраной паверхні.
- Возера адлюстравала кроны пышных дрэў.
-
Перадаць у вобразах або паняццях аб’ектыўную рэальнасць.
-
Ахарактарызаваць, перадаць сутнасць, змест, унутраныя асаблівасці чаго-н.
- Чалавек стараўся падабраць такія словы, якія б дакладна адлюстравалі яго душэўны стан.
-
Увасобіць у мастацкіх вобразах, паказаць, намаляваць.
- А. жыццё народа ў рамане.
|| незакончанае трыванне: адлюстроўваць.
|| назоўнік: адлюстраванне.
|
|
| адляпіцца |
адляпіцца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і адклеіцца. Адляпілася марка. || незакончанае трыванне: адлеплівацца і адляпляцца.
|
|
| адляпіць |
адляпіць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Тое, што і адклеіць.
|| незакончанае трыванне: адлепліваць.
|
|
| адлятаць |
адлятаць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Скончыць лятаць.
-
Прабыць у авіяцыі, у лётным саставе пэўны час.
- Пятнаццаць гадоў адлятаў.
|
|
| адляцецца |
адляцецца дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне
Летучы, перамясціцца, аддаліцца на пэўную адлегласць.
- Варона крыху адляцелася і села.
|| незакончанае трыванне: адлятацца.
|
|
| адляцець |
адляцець дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго-, чаго-н. на пэўную адлегласць.
-
Паляцець; пакінуць якое-н. месца, вылецеўшы.
-
пераноснае значэнне Адысці, мінуць, знікнуць (кніжнае).
-
Адскочыць убок ад моцнага ўдару, штуршка (размоўнае).
-
Адарвацца, адпасці (пра што-н. прымацаванае; размоўнае).
|| незакончанае трыванне: адлятаць.
|
|
| адлётны |
адлётны прыметнік
-
Які адлятае на новае месца; пералётны.
-
Перыяд, у які птушкі адлятаюць у вырай.
|
|
| адліга |
адліга назоўнік | жаночы род
Пацяпленне зімой (ранняй вясной) пасля марозу (з тэмпературай вышэй нуля).
- Цёплы вецер прынёс адлігу.
|| прыметнік: адліжны.
|
|